Темы

Прафсаюз у ролі Дзеда Мароза і Снягурачкі

Прафсаюз у ролі Дзеда Мароза і Снягурачкі

З чым асацыіруецца Новы год? У першую чаргу з ёлкай, мандарынамі, Дзядулем Марозам і Снягурачкай. Ну і якое ж свята без падарункаў. Асабліва чакаюць іх самыя маленькія. А самы галоўны падарунак, аб якім мараць дарослыя — каб іх любімыя малышы былі здаровыя.

Але, часам здараецца, што якраз напярэдадні навагодняй мітусні, некаторыя малышы трапляюць у дзіцячае аддзяленне Хоцімскай бальніцы. Каб маленькім пацыентам не прыйшлося сумаваць, прафсаюзныя працаўнікі ўстановы аховы здароўя кожны год ператвараюцца ў Дзядулю Мароза і Снягурачку і віншуюць рабят з надыходзячым святам.
— Пад Новы год прынята рабіць добрыя справы і дарыць падарункі. Наша прафсаюзная арганізацыя таксама клапоціцца аб гэтым. Стала ўжо традыцыйным наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення напярэдадні свята. Гэты год не стаў выключэннем. Ад адміністрацыі і прафсаюзнай арганізацыі ЦРБ былі падрыхтаваны салодкія пачастункі для самых маленькіх. І,безумоўна, атрымае навагодні падарунак кожны член прафсаюза, — падзялілася прафсаюзны лідэр ЦРБ Тамара Сідарэнка.
Дзеткі вельмі ўзрадваліся сустрэчы з казачнымі персанажамі, настрой іх значна палепшыўся, яны стараліся ўспомніць навагоднія вершы. Асабліва парадаваў Дзядулю Мароза выхаванец дзіцячага садка №3 Косця Тарасаў, які расказаў самы доўгі верш, і падрыхтаваў для гасцей маленькі падарунак асабіста ад сябе. А яшчэ цукеркі атрымалі ўсе дзеткі, якія ў гэты дзень патрапілі на прыём да педыятара.
Дзядуля Мароз пажадаў усім дзецям хуткага выздараўлення і добрай вучобы. Ніхто з малых у гэты дзень не застаўся без падарунка.

Вольга МІРАВА

Последние новости

Актуально

Хоцімская зямля стала Логвінавым другой радзімай

26 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Эхо апреля: 40 лет со дня аварии на ЧАЭС

26 апреля 2026
Читать новость
В районе

27 апреля: начальник Хотимского РОВД ответит на ваши вопросы

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Хотимском РФСК определили лучших теннисистов

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествие

СК выясняет причины смерти 18-летнего парня на школьном стадионе

25 апреля 2026
Читать новость
В мире

Спасатели обнаружили погибшую туристку в горах Бурятии

25 апреля 2026
Читать новость