Темы

Если поет “Горліца” – все будет хорошо!

Если поет “Горліца” – все будет хорошо!

Першыя сказы артыкула прыходзілася перапісваць двойчы. Вельмі хацелася знайсці патрэбныя словы, каб як мага лепш прадставіць наступных герояў майго пастаяннага праекта “Усё будзе добра”. І раптам думка прыйшла сама сабой. А навошта іх прадстаўляць, калі гэта ўжо сапраўдныя славутасці, настолькі вядомыя і настолькі ўпадабаныя не толькі хацімчанам, але і далёка за межамі нашай малой радзімы. Ды не варта больш ніякіх інтрыг і загадак. Размова пойдзе аб народным ансамблі “Горліца”, якраз на мінулым тыдні прайшоў першы сольны канцэрт калектыву “Спяваем сэрцам”.

Напачатку варта зрабіць агаворку. Тое, што героямі майго артыкула стаў менавіта гэты ансамбль, ні ў якім разе не прыніжае заслугі іншых калектываў Хоцімшчыны, таму што пра кожны можна напісаць столькі ж. А паколькі трапіць давялося на канцэрт “Горліцы”, то і напішу зараз пра гэтых чатырох абаяльных дзяўчат у валошкавых сукенках. Але, зрабіць гэта вырашаю не ў якасці карэспандэнта-гледача, які ўтульна размясціўся ў зале, а заглянуўшы за кулісы, якраз напярэдадні фінальнай рэпетыцыі.
Штодзённыя рэпетыцыі перад канцэртам працягваюцца некалькі гадзін. Чалавеку недасведчанаму чуць пра дыезы ды бемолі не вельмі зразумела, але слухаць самі песні можна бясконца доўга. А рэпертуар у ансамбля самы разнастайны: аб каханні, міры і адданасці сваёй Радзіме.
Часам на рэпетыцыі разам з матулямі прыходзяць і дзеткі – іх галоўная група падтрымкі. Як расказалі салісткі ансамбля некаторыя з іх ужо мараць аб вялікай сцэне, таму і самі спрабуюць ладзіць дома канцэрты ў руках з цацачным мікрафонам. Бацькі і плюшавыя мішкі замест гледачоў.
Цікава, а, калі ж самі салісткі “Горліцы” зразумелі, што іх жыццё будзе звязана з музыкай?
– Я недзе чула, што існуе такая тэорыя аб тым, што нашы продкі раней навучыліся спяваць, чым гаварыць. Мне здаецца, што нашы дзяўчаты таксама навучыліся перш спяваць, – з усёй сур’ёзнасцю заяўляе кіраўнік ансамбля Любоў Юр’ева. – З упэўненасцю магу сказаць, што дзякуючы таленту і старанням кожнай з салістак ансамбля, атрымліваецца ўсё добра, таму кожнай хачу сказаць асобнае шчырае “дзякуй”.
Нарыклад, салістка “Горліцы”, яшчэ і кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля “Адраджэнне” Юлія Мамчанка прызнаецца, што яшчэ будучы школьніцай нават і не меркавала, што проста аднойчы, прыйшоўшы на “адборачны кастынг” з песняй Таццяны Буланавай, музыка стане яе спадарожніцай на ўсё жыццё. Гэтак жа ў раннім дзяцінстве палюбілі музыку і астатнія выканаўцы калектыву, хоць першапачатковую адукацыю некаторыя атрымалі, далёкую ад сцэны і творчасці. Але, мне так падаецца, на якую б іншую працу не перавесці дзяўчат, яны б падыйшлі да яе творча.
Чалавек-сцэны заўжды павінен выглядаць на ўсе 100%, а якія сакрэты ў “Горліцы”?
Дзяўчаты цалкам пагадзіліся з маім сцверджаннем, але, як аказалася нейкіх там асабістых сакрэтаў у іх няма. Хоць, не. Усё ж адзін ёсць: усім сэрцам любіць справу, якой займаешся. І тады знутры ты пачынаеш увесь свяціцца, і гэтае святло дарыць астатнім.
Ну, і яшчэ немалаважны крытэрый перад выступленнем – добры сон. Артыст заўжды павінен выглядаць выдатна, нягледзячы ні на што. Павінен выйсці на сцэну і ўсміхацца, несці толькі станоўчыя эмоцыі да гледача, а часам, гэта зрабіць няпроста. А ў астатнім усё, як і ў любой дзяўчынкі: акуратны макіяж і прыгожая сукенка для музычнага нумара.
А канцэртныя касцюмы ў дзяўчат, вачэй немагчыма адвесці. У размове з салісткай, Таццянай Кучанковай даведалася, што, іх уборы выклікаюць сапраўдны аншлаг ў гасцей-расіян. Пакуль не зробяць з дзяўчатамі нашымі фотаздымкі, не адпускаюць іх дадому. Так усім падабаюцца іх валошкавыя сукенкі.
Дарэчы, што тычыцца касцюмаў і галаўных убораў, спявачкі “Горліцы” ў адзін голас папрасілі падзякаваць былога касцюмера РЦК Рыму Шалганаву і майстра Дома рамёстваў Людмілу Краснікаву за такія цудоўныя падарункі.
Мабыць, за час усіх выступленняў даводзілася дзяўчатам сутыкацца з нейкімі каверзнымі сітуацыямі. Папрасіла ўспомніць некалькі запамінальных.
Пастаянныя фанаты паспелі заўважыць, што ў “Горліцы” дзве Юліі – Кавалёва і Мамчанка. Аднойчы здарыўся з імі такі форс-мажор. Падчас чарговага канцэрта самадзейнасці, канферансье раптам аб’явіў нумар Юліі Кавалёвай. Але вось музычнае суправаджэнне ўключылі другой Юлі. Дзяўчына, што выйшла на сцэну, не разгубілася і пачала спяваць не сваю песню, а сваёй сяброўкі. У выніку – усё завяршылася бурнымі апладысментамі.
Успомнілі дзяўчаты, як аднойчы давялося пасля канцэрта зняць боты і басанож здзейсніць прагулку па гораду, бо ногі пасля выступлення былі ў мазалях. Шмат каверзных выпадкаў, усе адразу і не ўспомніш. Але відавочна адно – яны заўжды выходзілі на сцэну і за некалькі хвілін улюблялі ў сябе публіку. Назаўжды. А мазалі… з’ява часовая.
А цяпер пра падводныя камяні…
Чамусьці многія лічаць: ну што такога выйсці на сцэну, павесяліць іншых, паспяваць песенкі. Спяшаюся такіх разупэўніць. Па-першае, гэта пастаянныя рэпетыцыі. А што, калі голас прапаў? А такое здаралася і не аднойчы. Голас для артыста галоўны рабочы інструмент, таму яго страта выклікала шок… аж да слёз.Нават даводзілася маўчаць, каб аднавіць яго.
Па-другое: для артыстаў любое свята – гэта праца ўдвая. Прыблізна, як для супрацоўнікаў правапарадку і медыкаў. Адна справа, прыйсці паглядзець, зусім іншая – некалькі гадзін дарыць добры настрой іншым. І гэта ўсё нягледзячы ні на якія капрызы надвор’я. А яшчэ даведалася, што на кожнай з дзяўчат, акрамя сцэны, замацаваны вялікі аб’ём грамадскай і папяровай працы. І ўсё трэба паспець. Але, каб усё ж адчуць цяжкасці гэтай працы, рэкамендую заглянуць за кулісы.
А вось аб сваіх дасягненнях вельмі сціпла…
Аб тым, што ансамбль “Горліца” пастаянна ўдзельнічае ў конкурсах разнастайнага маштабу, сведчаць Граматы і Дыпломы, а таксама шэраг публікацый на старонках нашай раённай газеты. А іх вельмі шмат.
Але самі дзяўчаты аб гэтым кажуць сціпла, і лічаць, што хваліць усё ж справа тых, хто знаходзіцца па той бок сцэны. І паверце, пахвал у скарбонцы “Горліцы” з моманту заснавання назбіралася нямала. Сярод пастаянных прыхільнікаў творчасці ансамбля і наш зямляк генерал-маёр, пісьменнік, паэт, лаўрэат Саюзнай прэміі Іван Юркін, з якім выканаўцы падтрымліваюць пастаянную сувязь у сацсетках.
Але самымі галоўнымі суддзямі былі і застаюцца гледачы, якія пастаянна просяць дзяўчат праспяваць на біс і не адпускаюць са сцэны. Гэты раз таксама не стаў выключэннем. Бурныя апладысменты доўга не змаўкалі, а пасля пад фотаздымкамі “Горліцы” з’явіліся каментарыі: “Малайцы дзяўчынкі!!! Мы атрымалі велізарны зарад энергіі! Вочы гарэлі, душа спявала!!! Юля, Юля, Таццяна і Любоў – ДЗЯКУЙ!!!” Шчырыя словы падзякі можна было пачуць ад кожнага гледача, варта было толькі падысці і спытаць, што больш запомнілася. А ў адказ пачуць: “Усе. І рускія, і беларускія, і ўкраінскія песні ў выкананні “Горліцы” – сапраўдная казка. Заслухацца можна”.
Я нават паспрабавала раскрыць сакрэт поспеху гурта
Сакрэт поспеху – просты. І ён наступны: дзяўчат аб’ядноўвае адна любімая справа і любоў да творчасці… Агульнымі намаганнямі яны дасягаюць высокіх вынікаў, прадстаўляючы калектыў не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Аб многім ма-
раць, спадзяюцца, што аднойчы ім пашчасціць выступіць на сцэне сусветнага маштабу.
Эпілог
Час за кулісамі праляцеў вельмі хутка. Потым на адным дыханні прайшоў і сам канцэрт. Песні са сцэны гучалі самыя розныя, але ўсе яны былі прасякнуты дабрынёй, шчырасцю і пазітывам. Бо “Горліца” як заўжды спявала сэрцам. А вось эмоцыі, якія ў гэты вечар адчулі гледачы, і я ў іх ліку яшчэ доўга будуць напамінаць аб прыемным вечары. Я ж вельмі рада, што ўбачыла, як жыве адзін з самых любімых гуртоў хацімчан, заглянуўшы за кулісы і адчуўшы ўсю прыгажосць і складанасць прафесіі.
P.S. Асаблівы тон мерапрыемству задавалі артысты народнага тэатра “Прамень” (кіраўнік Таццяна Паседзька), якія быццам сонечныя праменьчыкі стваралі асаблівую ўтульную атмасферу ў зале і весялілі гледачоў. За што і ім асобнае “дзякуй”.


Вольга Зайцава

Последние новости

В мире

В Кыргызстане машина с мороженым сбила 29 детей, семеро в реанимации

2 мая 2024
Актуально

Галина Никульченко награждена сертификатом и Благодарностью ректора Могилёвского областного института развития образования за сотрудничество и активную совместную деятельность

2 мая 2024
Актуально

До +25°С ожидается в Беларуси 3 мая

2 мая 2024
Наука и технологии

Члены экипажа космического корабля “Шэньчжоу-17” вернулись на Землю

2 мая 2024
Общество

Мининформ объявляет старт аккредитации журналистов на «Славянский базар»

2 мая 2024
Происшествие

Задержана организованная группа страховых мошенников

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Актуально

Ограничение на посещение лесов действует во всех районах Могилевской области

2 мая 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024