Темы

Вясна жыве ў сэрцы Хрысціны Ермаковай

Нягледзячы на ​​тое, што за акном яшчэ зіма сыпле снегам і палохае маразамі, на душы ўсё часцей становіцца цяплей ад прадчування надыходзячых святаў, сярод якіх адно з першых 14 лютага — Дзень святога Валянціна.
Думаю, для многіх у школьныя часы гэта быў адзін з самых хвалюючых дзён, якога з нецярпеннем чакалі ўсе школьнікі, так як на гэтае свята можна было атрымаць запаветную валянцінку з прызнаннем. І ўсе чакалі званка на перапынак, каб атрымаць пошту. А, каб не надта хвалявацца і не застацца без жаданага паслання, часта дзяўчаты самі адпраўлялі адзін аднаму прыгожыя паштоўкі. Аб гэтым успамінае педагог дадатковай адукацыі ЦТДзіМ Хрысціна Ермакова (на фота).
-У школе, безумоўна, чакалі 14 лютага. Прайшоў час, цяпер, вядома, усё змянілася. Я ўжо не чакаю гэтага дня з такім трапятаннем і, калі гаварыць па шчырасці, не стаўлюся да гэтага свята сур’ёзна. Для мяне гэта не больш, чым яшчэ адна нагода сказаць блізкім людзям пра тое, што я іх люблю. Але гэта добрая нагода. Бо ў мітусні дзён, пагружаныя ў паток бясконцых спраў мы часам забываем пра самае важнае: пра словы падзякі, пра пяшчоту, чуласць, увагу, якія так неабходныя кожнаму з нас. А дзень Святога Валянціна дапамагае нам вырвацца з таго віру клопатаў і ўспомніць пра каханне, — разважае дзяўчына.
Педагог распавяла і сваю гісторыю знаёмства з маладым чалавекам. Яна даволі звычайная, і як сказала дзяўчына, даволі непрыкметная: разам хадзілі ў дзіцячы сад, потым вучыліся ў адной школе. І толькі амаль праз год пасля выпуску юнак паклікаў яе на сустрэчу. З гэтага і пачалася іх гісторыя.
А што такое, па сутнасці, каханне? І калі паспрабаваць яго намаляваць, які малюнак атрымаецца. Думаю, у кожнага знойдзецца свой адказ. Свой адказ і ў Хрысціны Міхайлаўны, і ён даволі філасофскі.
— Каханне — гэта тое, што знаходзіцца ўнутры кожнага з нас, гэта тое, што вызначае наша стаўленне да свету. Кахаць, значыць, перш за ўсё, даваць, а не браць. Гэта і клопат, і павага, і здольнасць бачыць чалавека такім, які ён ёсць, усведамляць яго унікальнасць, індывідуальнасць, а не рабіць яго «зручным» для сябе. Каханне — не захапленне, гэта гатоўнасць дапамагчы. І памыляецца той, хто лічыць, што любіць проста. На самай справе — гэта сапраўднае майстэрства. А любому майстэрству трэба вучыцца. Я б намалявала яго ў выглядзе веснавога сонейка, цёплага і пяшчотнага, якое сваімі промнямі сагравае ўсіх людзей. Жадаю ўсім кахаць і быць каханымі, — такі быў яе адказ.
Вольга Зайцава.
Фота аўтара

Последние новости

официально

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
официально

Указом Президента урегулирована работа фондов и благотворительная деятельность в здравоохранении

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

24 сентября в Хотимском районе пройдет Единый день безопасности

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Водителям напоминают о необходимости осторожности: дикие животные могут выходить на дороги

8 сентября 2026
Читать новость
Экономика

МАРТ о новом нормативе в торговле: белорусских товаров станет больше, но и импортные будут продавать на равных

8 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Невролог связала сонливость школьников на уроках с дефицитом железа

7 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем