Темы

У сферы ЖКГ раёна працуюць цэлымі сем’ямі

У сферы ЖКГ раёна працуюць цэлымі сем’ямі

“Наталля Сімчанка, працаўнік па комплекснай уборцы і ўтрыманню домаўладанняў УКП “Жылкамгас” ужо на працягу 20 гадоў сочыць за “знешнім выглядам” Хоцімска”. Гэта словы з майго артыкула, які пісаўся пару гадоў, якраз да прафесійнага свята. І вось праз колькі часу кандыдатуру Наталлі Іванаўны, як аднаго з адказных працаўнікоў, кіраўніцтва арганізацыі зноў прапануе для публікацыі. Гэты аргумент не можа не радаваць.
У сферы ЖКГ працуюць сем’ямі, і Сімчанкі яркі таму прыклад.

Глава сямейства сёння на заслужаным адпачынку, да гэтага працаваў цесляром “Жылкамгаса”. Усе чатыры дачушкі працуюць у гасцініцы “Бераг”, нават зяць працуе ў сферы ЖКГ. Мабыць, няшмат сем’яў знойдзецца, каб вось так, цэлым сямейным падрадам, працаваць у адным прадпрыемстве. На пытанне: супадзенне гэта ці пайшлі па бацькоўскіх стапах, малодшыя Сімчанкі толькі ўсміхаюцца. Дарэчы, яны прызнаюцца, што падобнае пытанне ім задаюць не ўпершыню.
Адзін мудры філосаф сказаў: хочаш навесці парадак ва ўсім міры – спачатку пачні са свайго дома. З гэтым згодны і мае героі.
– Бацькі нас з дзяцінства прывучалі да працы. Мы з сёстрамі заўжды дапамагалі па дому, былі свае абавязкі. “Беларучкамі” нас дакладна нельга назваць. А, калі ты прывучаны да фізічнай працы з дзяцінства, то і на рабоце любую даручаную справу будзеш імкнуцца выконваць максімальна адказна, – расказвае самая малодшая, Кацярына.
Сапраўды, у гэтай сям’і з адказнасцю адносяцца да парадка не толькі свайго дома, але і ўсяго горада ў цэлым. Гэтаму тут вучаць з маленства. Убачыўшы смецце ці нават невялікую паперку на вуліцы, унукі Наталлі Іванаўны пачынаюць разважаць аб тым, што гэта вельмі дрэнна – забруджваць горад, у якім жывеш.
– Безумоўна, непрыемна і крыўдна, калі людзі, не разабраўшыся пачынаюць вінаваціць працаўнікоў ЖКГ у любых непрыемнасцях. А самі часам нават каля свайго дома прыбраць не жадаюць, маўляў, няхай гэта зробяць дворнікі, – дзеліцца Наталля Іванаўна.
Сапраўды, людзі многае ўмеюць і многае асвоілі, але вось сачыць за чысцінёй вакол сябе часам забываюць. А можа, калі кожны з нас не будзе абыякавым да таго, што адбываецца вакол – наш горад стане яшчэ лепш? Менавіта такое пажаданне напрыканцы прагучала ад Наталлі Сімчанка.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Актуально

Празднование Первомая в Хотимске началось со смотра-конкурса “Хоцімшчына таленавітая” среди организаций района

1 мая 2024
В районе

Как зародился и как сегодня празднуется Первомай

1 мая 2024
Актуально

Поздравление хотимчан с 1 Мая

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Областная Доска почета обновлена в Могилеве. Фото

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Поздравление с 1 Мая – Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024