Темы

Ирина жадан уверена, что в медицине равнодушию не место

Ирина жадан уверена, что в медицине равнодушию не место

Санітарка прыёмнага аддзялення ЦРБ Ірына Жадан – чалавек вельмі шчыры і чулы. Аб гэтым кажуць не толькі супрацоўнікі, якім прыйшлося працаваць разам з Ірынай Віктараўнай, але кожны незнаёмы, пасля першай сустрэчы з ёй. За 26 год у сферы аховы здароўя многае давялося пабачыць: за дапамогай у прыёмны пакой звярталіся людзі з рознымі праблемамі. Але нягледзячы на даволі вялікі стаж, яна і сёння са слязамі на вачах успамінае свой першы вопыт і сёння перажывае за кожнага пацыента. Меркаванне аб тым, што санітарка павінна сачыць толькі за чысціней, памылковае. Ірына прамы таму доказ.

– Вельмі няпроста было спачатку, асабліва цяжка было глядзець, калі прывозілі ў «прыёмнік» дзетак. А яны зусім маленькія, не маглі патлумачыць цёці ў белым халаце, што ў іх баліць. Розных выпадкаў было за час маёй працы – усіх зараз і не ўспомніш, але за кожнага чалавека, якому неабходна была дапамога перажывала, быццам за блізкага знаёмага. Без дабрыні і спачування, здаецца, ні ў адной сферы працаваць нельга, а ў нашай – гэта асабліва важна, пачынаючы ад санітаркі і заканчваючы ўрачом. Неабходна, дзе трэба паразмаўляць з чалавекам, падтрымаць яго добрым словам ці саветам, – дзеліцца Ірына.
Праца санітаркі не заўжды можа быць прыметна пацыентам, але насамрэч у яе шмат работы і яна вельмі важная. У абавязках не толькі сачыць за парадкам і чысцінёй у аддзяленні, але суправаджаць хворага ў аддзяленне, ці, калі дапусцім неабходна нейкая дапамога: пераапрануцца ці нешта паднесці – гэта ўсё работа санітаркі. Ірына Віктараўна прызнаецца, што прысутнічаючы на прыёмах, навучылася многаму, таму можа ўпэўнена напалову лічыць сябе медсястрой. Іншы раз, калі суседзям трэба медыцынская дапамога, яны ведаюць да каго могуць звярнуцца. Некаторыя пытаюць, чаму так і не стала медсястрой. «Так вось атрымалася», – з усмешкай адказвае яна. А вось першапачаткова Ірына скончыла Ленінградскае вучылішча па спецыяльнасці – повар. Але адпрацаваўшы неабходны час на Далёкім Усходзе, стварыла сям’ю, нарадзіла сына, і ўсё ж не вытрымала, вярнулася на малую радзіму.
Ірыну Жадан наўрад убачыш сур’ёзнай ці задумлівай, яна заўжды вясёлая і жыццярадасная. Калі ўсё ж такі нейкі форс-мажор выбівае з прывычнай каляі, яна ўспамінае свой дэвіз: «Не здавацца, ісці толькі наперад» і з усмешкай робіць толькі так. Самым любімым месцам яе з’яўляецца дом, дзе яе чакаюць самыя любімыя і блізкія людзі.
– Хачу павіншаваць усіх медыкаў з прафесійным святам. І паколькі мы самі стаім на ахове здароўя нашага гарадка, то хачу ўсім калегам і хацімчанам пажадаць, менавіта, здароўя. А ўсё астатняе, як гаворыцца – прыкладзецца, – напрыканцы сустрэчы дадае мая гераіня.

Вольга ЗАЙЦАВА

Последние новости

БелТА: в стране и мире

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Актуально

Празднование Первомая в Хотимске началось со смотра-конкурса “Хоцімшчына таленавітая” среди организаций района

1 мая 2024
В районе

Как зародился и как сегодня празднуется Первомай

1 мая 2024
Актуально

Поздравление хотимчан с 1 Мая

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Областная Доска почета обновлена в Могилеве. Фото

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Поздравление с 1 Мая – Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Актуально

В районном центре творчества детей и молодежи “Ветразь надзей” прошла диалоговая площадка “Билет в будущее”

30 апреля 2024
Актуально

Народный ансамбль “Былина” – победитель в номинации “Вокальные ансамбли” на ХХ Межрегиональном фестивале ретро-песни

30 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024