Темы

Вольга Лістраценка: «Бібліятэкар – прафесія мінулага, сучаснага і будучага»

Вольга Лістраценка: «Бібліятэкар – прафесія мінулага, сучаснага і будучага»

15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі, а з імі і многія чытачы, адзначаюць прафесійнае свята. Аб тым, што сучасны бібліятэкар – не толькі захавальнік кніг, але яшчэ і педагог, і псіхолаг, і спецыяліст у галіне інфармацыйных тэхналогій расказала бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Вольга Лістраценка.

– Вольга Мікалаеўна, сучасная бібліятэка адрозніваецца ад той, што была яшчэ дзесятак гадоў таму. Як лічыце з цягам часу папяровая кніга можа знікнуць з паліц бібліятэк?
– Сапраўды, сёння бібліятэка – не проста месца, дзе захоўваюцца кнігі, дзе можна атрымаць самую разнастайную інфармацыю,тут можна цікава адпачыць і правесці час з карысцю. Да кожнага свята ў нас ладзяцца мерапрыемствы, кожны раз мы выкарыстоўваем новыя формы працы, што асабліва падабаецца моладзі. Паколькі мы абслугоўваем і аддаленыя населеныя пункты, дзе няма стацыянарных бібліятэк, то і там заўжды ладзім нешта цікавае. Жыхары вёсачак з задавальненнем наведваюць нашы мерапрыемствы, а таксама з’яўляюцца чытачамі бібліёбуса. Хочацца адзначыць самых актыўных: Іван Холалаў, Васіль і Валянціна Гуянковы, Валянціна Турпакова (в.Елавец), Людміла Малунова, Яўгенія Падрабінкіна (в.Елавец), Валянціна Пахоменка і Таццяна Грашчанка (в.Васілёўка). Дарэчы, ні адна катэгорыя карыстальнікаў, якія трапляюць у нашу бібліятэку не застаецца без увагі: школьнікі, моладзь, пажылыя людзі, для сябе цікавае можа выбраць кожны.
Нягледзячы на імклівы век інфармацыі, шчыра хочацца спадзявацца на тое, што папяровыя кнігі не толькі не знікнуць, але з кожным годам будуць карыстацца ўсё большай папулярнасцю і каштоўнасцю. Толькі ад жывой кнігі можна атрымаць сапраўдную асалоду, патрымаць у руках, адчуць пах фарбы, зручна размясціцца пачытаць у зацені дрэў ці за кубкам гарбаты.
–А як вырашылі стаць бібліятэкарам?
– Не магу сказаць, што гэта было запаветнай марай дзяцінства, але праца мне падабаецца, хоць у гэту галіну прыйшла не адразу. Паспрабавала сябе і ў ролі акампаніятара і ў сацыяльнай сферы. Калі прыйшоў час пасля школы выбіраць прафесію, дамовіліся з аднакласніцай, з якой сядзелі за адной партай, разам паступаць у бібліятэчны тэхнікум. Пасля таксама разам паступілі ва ўніверсітэт культуры па гэтай жа спецыяльнасці. Сёння мая сяброўка таксама працуе ў бібліятэцы, толькі дзіцячай.
– Якой літаратуры сёння аддаюць перавагу хацімчане?
– Вельмі добра хацімчане і жыхары раёна чытаюць дэтэктывы, фантастыку, раманы, ёсць чытачы, якія любяць беларускую класіку. У нашай бібліятэцы кожны зможа падабраць літаратуру па сваіх інтарэсах, так як фонд бібліятэкі пастаянна папаўняецца самымі апошнімі і моднымі навінкамі.
– Які ж бібліятэкар без кнігі. А ў вас ёсць свая асабліва любімая?
– Чытаць вельмі люблю, толькі не заўжды праўда хапае часу, трэба шмат увагі аддаваць сям’і. Падчас знаходжання ў дэкрэтных адпачынках, перачытала ўсю дамашнюю бібліятэку, якая даволі вялікая, брала чытаць кніжкі з работы. А самай запамінальнай і любімай засталася кніга дзяцінства «Незвычайныя прыгоды Карыка і Валі» Яна Лары.
– Вольга Мікалаеўна, на жаль, у сучаснай моладзі іншае стаўленне да кнігі. Як шматдзетная маці, дайце некалькі парад, як прывіць дзіцяці любоў да чытання.
– У асноўным, школьнікі сёння чытаюць творы школьнай праграмы, не так часта можна ўбачыць маладога чалавека, які цікавіцца пэўным вузкім профілем. Любоў да чытання павінна пачынацца з дзяцінства: спачатку бацькі павінны чытаць сваім немаўлятам казкі, потым, калі яны ўжо ўмеюць чытаць, будуць рабіць гэта самастойна. Сёння для дзяцей такі велізарны выбар літаратуры, прыгожа і маляўніча аформленай, што проста вочы разбягаюцца. Ну і безумоўна, трэба сваім уласным прыкладам паказваць, што чытаць трэба, бо гэта абагачае слоўнікавы запас, дае магчымасць самаразвівацца.
Напрыканцы сустрэчы Вольга Лістраценка адрасавала самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам калегам, а мяне запрасіла часцей наведвацца ў бібліятэку, але не толькі ў якасці журналіста, але і чытача.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Поздравление настоятеля Свято-Троицкого собора священника Павла со светлым праздником Пасхи Христовой

5 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Хотимского района! Сердечно поздравляем вас с Воскресением Христовым!

5 мая 2024
В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024