Темы

На Хоцімшчыне адзначылі дзень горада

26 верасня – асаблівая дата ў гісторыі Хоцімшчыны. І чым далей час аддаляе яе ад нас, тым больш ярка і велічна паўстае перад намі подзвіг савецкіх салдат, якія прынеслі мір на нашу зямлю. У імя іх памяці мы будуем і добраўпарадкоўваем нашу малую радзіму, працуем на вытворчасці і на сельскагаспадарчых нівах. Мы, нашчадкі, любім і цэнім нашу Хоцімшчыну і мірнае неба над ёй, памятаем і ганарымся тым, што, менавіта, наш раён стаў першым вызваленым у Магілёўскай вобласці. На ўрачыстым мітынгу, прысвечанаму святкаванню вызвалення Хоцімшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, традыцыйна сабраліся не толькі хацімчане, але і ганаровыя госці, якія раздзялілі з прысутнымі радасць святочнай сустрэчы: Надзея Ермакова, заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Пашаны, Ігар Савосценка, ганаровы грамадзянін Хоцімскага раёна, Святлана Сташэўская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы ААТ «Бабушкина крынка», Аляксандр Новік, дырэктар беларускай федэрацыі хакея на траве, Юрый Петухоў, адказны сакратар адміністрацыйнай камісіі Клятнянскага раёна і інш.
– У гэтыя восеньскія вераснёўскія дні мы штогод адзначаем светлую дату ў нашай гісторыі – вызваленне Хоцімскага раёна ад фашысцкіх захопнікаў. Гэта свята – сімвал адзінства, велічы і стойкасці нашага народа, сувязі пакаленняў і вернасці абавязку. Ён аб’ядноўвае і тых, хто тут нарадзіўся, і тых, хто прыехаў сюды працаваць і жыць. Гэта свята ўсіх, хто любіць родную Хоцімшчыну і працуе на яе карысць. Гэты дзень яшчэ раз нагадвае нам пра тое, што лёс Радзімы, яе сучаснае і будучае залежаць ад кожнага з нас.
Сёння Хоцімшчыну з яе гісторыяй, традыцыямі, дасягненнямі і планамі на будучыню робіце вы – яе жыхары. Вы – яе сэрца, яе душа, яе мінулае, сучаснасць і будучыня. Свой дабрабыт мы ствараем самі, сваімі рукамі, сваёй працай і на сваёй зямлі. І свой абавязак перад Айчынай мы абавязаны выканаць з гонарам, гэтак жа, як нашы бацькі і дзеды! Мы верым у шчаслівую будучыню нашага горада і раёна, і разам з вамі мы ствараем яе ўжо сёння. Хай з кожным годам наш горад квітнее ўсім на радасць, – у сваім выступленні адзначыў Дзмітрый Рубан, старшыня райвыканкама.
Набліжаецца светлая дата – 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з гэтым праводзіцца міжнародная акцыя памяці «У славу агульнай Перамогі!», мэтай якой з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб ваенных дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечанне імёнаў яе ўдзельнікаў. Наш раён, як першы вызвалены ад фашысцкай акупацыі ў Магілёўскай вобласці, з гонарам прымае ў ёй удзел. У прысутнасці ганаровых гасцей капсула з зямлёй з месцаў пахавання загінуўшых воінаў Хоцімшчыны (а ўсяго такіх месцаў у раёне 18, аўт.) была перададзена Святлане Сташэўскай, намесніку дырэктара ААТ «Бабушкина крынка». Трэба адзначыць, што ў рамках акцыі «У славу агульнай Перамогі!» пройдзе яшчэ шэраг мерапрыемстваў. Адным з іх стане канцэртны дабрачынны тур народных калектываў Хоцімскага раёна па Магілёўскай вобласці і суседнім раёнам Расійскай Федэрацыі. Усе фінансавыя сродкі, сабраныя на канцэртах, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне мемарыяла «Брацкая магіла мірных грамадзян, якія загінулі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 4 верасня 1942 года».
Са святам хацімчан таксама павіншавалі Надзея Ермакова, Мікалай Тамашоў, старшыня раённага савета ветэранаў, Юрый Петухоў, Вольга Рэўсава, в.а першага сакратара «БРСМ», мітынг завяршыла выступленне выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў, як сімвал перадачы святой памяці юнаму пакаленню хацімчан.
– Сёння мы сабраліся на гэтым святым месцы, каб ушанаваць памяць тых, каго няма побач з намі. Упэўнена, што на хоцімскай зямлі жывуць добрыя людзі, сапраўдныя патрыёты, якія любяць свой край. У гэты цудоўны дзень, які ўпісаны ў гісторыю ВАВ, гісторыю РБ, хочацца павіншаваць жыхароў Хоцімшчыны, што яны маюць магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам. Хачу перадаць нізкі паклон жыхарам хоцімскага края ад вашай зямлячкі Валянціны Лук’яненка з пажаданнямі здароўя і дабрабыту. Хочацца верыць, што наша зямля з кожным годам будзе станавіцца толькі лепш. Няхай кожны дзень прыносіць радасць, а ў вашых сэрцах увесь час свеціць сонца, – звярнулася да прысутных Надзея Ермакова.
Дату вызвалення Хоцімска і Хоцімскага раёна можна па праву лічыць днём нараджэння горада. А паколькі дзень нараджэння прынята адзначаць з падарункамі, то і ў гэты дзень не абышлося без сюрпрызаў. Так, аддзелу па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама былі ўручаны адразу некалькі падарункаў: Дзмітрыем Рубанам перададзены аўтобус, Надзеяй Ермаковай – снегаход, Аляксандрам Новікам – спартыўны інвентар. Дарэчы, асобны падарунак ад федэрацыі хакея на траве атрымаў адзін з лепшых удзельнікаў каманды Іван Гайдараў. Таксама начальнікамі Цэнтра банкаўскіх паслуг № 632 у Хоцімску рэгіянальнай дырэкцыі Магілёўскай вобласці Людмілай Барковай і Цэнтра банкаўскіх паслуг № 714 філіяла № 714 ААТ «АСБ Беларусбанк» Віталем Падабедам уручаны сертыфікат на варкаўт – пляцоўку, а для яслі-сада № 3 – сертыфікат на дзіцячую пляцоўку. Не засталася ў старане і намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка» Святлана Сташэўская, якая ў карыстанне раённаму Цэнтру культуры ўручыла сертыфікат на камплект светлавога абсталявання.
Таксама ў гэты дзень падарункі атрымаў і РЦСАН, працаўнікі сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і калектыў крамы «Родны кут».Таксама за шматгадовую, добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю, за актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні на тэрыторыі Бярозкаўскага і Трасцінскага сельскіх саветаў Ганаровай граматай і грашовай прэміяй раённым Саветам дэпутатаў былі адзначаны Уладзімір Фядзькоў і Сяргей Пахомаў.
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і працаўнікі будаўнічай галіны. Трэба прызнацца: за апошні час наш горад змяніўся, кожны год ўводзяцца ў эксплуатацыю новыя дамы. І стала ўжо добрай традыцыяй уручаць ключы ад новых кватэр на падобных ўрачыстых мерапрыемствах. І гэты год не стаў выключэннем: ключы ад сваёй новай кватэры па вуліцы Зелёнай 1В атрымала сям’я Быстровых.
Яшчэ адной знакавай падзеяй дня горада стала ўрачыстая цэрымонія адкрыцця памятнай дошкі ў гонар народнага паэта Беларусі, перакладчыка, кінасцэнарыста, літаратурнага крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча, нашага земляка Аркадзя Куляшова, якая прайшла каля дома па вуліцы Камсамольскай, купленага на сродкі паэта за паэму «Сцяг брыгады». Права адкрыць дошку памяці было прадастаўлена: старшыні райвыканкама Дзмітрыю Рубану і пляменніку паэта Віталю Маслоўскаму. Падчас мерапрыемства прагучалі вядомыя вершы паэта-земляка ў выкананні навучэнак СШ № 2: Карыны Храмянковай і Настассі Прошкінай. Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі цікавую біяграфічную інфармацыю пра А.Куляшова, пасля кожны змог прыняць удзел у выставе «Аркадзь Куляшоў: адкрытае сэрца паэта».
– Асабіста для мяне сёння свята ўдвая: гэта і вызваленне любімага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўшанаванне памяці майго знакамітага сваяка – Аркадзя Куляшова. Гэта вельмі значная падзея ў культурным жыцці Хоцімшчыны, цяпер тут будзе свая культурна-літаратурная рэліквія. Асаблівыя словы падзякі ініцыятарам і ўсім, хто прычыніўся да гэтай знакавай падзеі: настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Таццяне Мірошнікавай і яе вучням, старшыні райвыканкама Дзмітрыю Рубану, намесніку старшыні Мікалаю Хучаву, дырэктару ГКМ Канстанціну Андрэеву. Дзякуй за ўсё, і галоўнае за памяць, – адзначыў сваяк паэта Віталь Маслоўскі.
Хочацца спадзявацца, што ў гэты дзень кожны адчуў, што дзень горада – гэта і яго дзень нараджэння. Хай жыццё тут будзе вясёлым і шчаслівым, хай дзеці звонка смяюцца, хай моладзь паспяхова вучыцца і брава працуе, хай кожны тут адчуе сябе запатрабаваным і важным дзеячам. Хай горад расце, развіваецца і займае асаблівае месца ў сэрцах хацімчан. Такія словы прагучалі падчас свята. А кожны з гасцей у гэты ўрачысты дзень пакінуў самыя цёплыя пажаданні, адзначыўшы, што вельмі любіць хоцімскі край і ганарыцца знакамітымі выхадцамі Хоцімшчыны і сваімі каранямі.
Свята працягвалася дапазна: шырокая забаўляльная праграма, гандаль, жывая музыка народнага аркестра духавых інструментаў, канцэртная праграма Алега Сяменава, праца тэматычных пляцовак на тэрыторыі Парка культуры і адпачынку, дэгустацыя прадукцыі Хоцімскага РайСТ – усё гэта заставіла самыя лепшыя ўражанні аб свяце ў жыхароў і гасцей горада.

 

Последние новости

Наука и технологии

Маск заявил о поиске второго добровольца для эксперимента с мозговым имплантом

17 мая 2024
Читать новость
Общество

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
В мире

Президент Бразилии не поедет на конференцию по Украине

17 мая 2024
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Происшествие

50-летняя могилевчанка скончалась от отравления этиленгликолем

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Узнали, как прошла ярмарка профессий в Хотимске

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Хотимске

16 мая 2024
Читать новость
Наука и технологии

Google выявил критическую уязвимость в браузере Chrome

16 мая 2024
Читать новость
Наука и технологии

Фармкомпания Takeda вложит $2,2 млрд в разработку вакцины от болезни Альцгеймера

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Тепло и дожди придут в Могилевскую область в начале следующей недели

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

В Хотимске состоялся велопробег, приуроченный к празднованию Дня Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимщина отмечает 9 Мая

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Сергей Давыдов посетил Хотимск

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Флешмоб “Победный май”

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимск 9 Мая в лицах (фото)

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимчане присоединились к празднованию Дня Великой Победы (фото)

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Стихи хотимских поэтов ко Дню Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Фотофакт: Празднование Дня Победы в Хотимске началось с “Вальса Победы” и выступления мажореток на площади Ленина

9 мая 2024
Стрелка вверх