Темы

Са святам вясны, мілыя жанчыны!

Са святам вясны,  мілыя жанчыны!

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Магілёўскім аблвыканкаме прайшоў урачысты прыём, на якім прысутнічалі 30 захавальніц хатняга ачага Прыдняпроўскага краю. Ад імя ўсіх прысутных, жанчын Магілёўшчыны павіншаваў Леанід Заяц, старшыня аблвыканкама.
Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Хоцімскага райвыканкама расказалі, што ўсе прэдэндэнткі, якія разглядаліся для ўдзелу ў дадзенай цырымоніі, прайшлі сур’ёзны адбор: улічвалася не толькі вытворчая характарыстыка і прафесіянальныя якасці, але і асабістыя. Сярод 7 кандыдатак ганаровае права прадставіць Хоцімскі раён на дадзеным мерапрыемстве было даручана Юліі Лобавай, дырэктару цэнтральнай бібліятэкі.
– Гэта 8 сакавіка, бадай, адно з самых яркіх і запамінальных. Гэта вельмі цудоўны падарунак для кожнай жанчыны, якая прысутнічала там і для мяне таксама. Вельмі прыемна, што ў мяне была магчымасць прысутнічаць на гэтым прыёме.
Хачу адзначыць, што прыемнае хваляванне ў мяне было ад пачатку і да завяршэння дадзенай імпрэзы. І нягледзячы на бяссонную ноч і непрадказальнасць надвор’я, настрой у мяне быў цудоўнейшы. Спачатку ў зале чакання я ўбачыла прыгожых жанчын з розных куточкаў Магілёўшчыны: гэта былі не толькі шматдзетныя маці, але прадстаўніцы з самых розных сфер дзейнасці. Пасля ўсіх запрасілі на чай, а потым прапанавалі прайсці ў вялікую залу, дзе нас гучнымі апладысментамі сустрэлі прыгожа апранутыя дзяўчаты і юнакі.
Адным з самых запамінальных момантаў сустрэчы стала віншаванне ад старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца, які акцэнтаваў увагу прысутных на ролі жанчыны і сям’і ў грамадстве. Шмат цёплых прыемных слоў і падарункаў у гэты дзень прагучала ў адрас жанчын, шматдзетныя маці атрымалі свае ўзнагароды — Ордэн Маці. Вельмі спадабалася канцэртная праграма, якую для нас падрыхтавалі. Кранальныя музычныя нумары выклікалі шчырыя эмоцыі: некаторыя жанчыны нават не маглі стрымаць слез, калі гучалі песні пра маму. Напрыканцы свята нас запрасілі для агульнага фотаздымка са старшынёй аблвыканкама. Хочацца пажадаць жанчынам Хоцімшчыны кахання, вясны ў сэрцы, і, безумоўна, пабываць на такім мерапрыемстве,- дзеліцца ўражаннямі Юлія Лобава.
Як прызналася Юлія Іванаўна, сябры і знаёмыя не перастаюць тэлефанаваць і пісаць віншаванні нават зараз. Не знік і пазітыўны настрой, гэта 8 сакавіка запомніцца назаўжды.
Вольга Зайцава

Последние новости

Общество

ИНОСТРАНЦЫ, СОБЛЮДАЙТЕ ЗАКОН!

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

На аппаратном совещании обсудили ключевые вопросы жизнеобеспечения Хотимского района

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

15 лет на страже Закона и справедливости

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Хотимского райисполкома с Днем сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Могилевского облисполкома с Днем сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко поздравил сотрудников и ветеранов органов предварительного следствия с 15-летием СК

12 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем