Нішто не забыта, ніхто не забыты
На мінулым тыдні сіламі супрацоўнікаў Вялікаліпаўскага сельскага Савета быў адрэстаўрыраваны помнік – Печка, які знаходзіцца на месцы спаленай у час Вялікай Айчыннай вайны вескі Вітава. Таксама на помніку з’явілася карысная інфармацыйная таблічка з надпісам «На гэтым месцы 23 мая 1943 г. фашысцкімі акупантамі была спалена вёска Вітава. Помнік усталяваны ў гонар 30-годдзя Вялікай Перамогі».
У час вайны веска прайшла цяжкі шлях. Нажаль яна не змагла ўзрадзіцца пасля вайны і мы павінны берагчы помнік, які захоўвае памяць аб тым цяжкім часе.
Уласн. інфарм.