Темы

Матчына сэрца

Матчына сэрца

Мама – самы блізкі і родны чалавек на Зямлі. На жаль, у нашым сучасным свеце сталася так, што не кожная жанчына можа ганарыцца гэтым імем. Бывае здараецца так, што некаторыя жанчыны забываюцца на свой мацярынскі абавязак, і тады іх ролю пачынаюць выконваць тыя, чыё мацярынскае сэрца перапоўнена любоўю да дзяцей. Для гэтых жанчын няма сваіх і чужых дзетак, яны ўсе яе – матчыны.

Хочацца пазнаёміць вас з жанчынай, якая з гонарам носіць імя Маці. Ларчанка Святлана Міхайлаўна – жыхарка аграгарадка Бяседавічы.
Упершыню Святлана Міхайлаўна стала маці, калі ў яе самой у 1987 годзе нарадзілася дачурка Волечка. Яна расла, радавала маці і бацьку. А ў 1990 годзе ў сям’і мужа Святланы Міхайлаўны здараецца бяда: яго пляменнік застаецца сіратой. Шмат інстанцый давялося прайсці жанчыне, каб забраць пад апеку хлопчыка з далёкага Падольска Маскоўскай вобласці.
Праз нейкі час заўчасна памірае яе любімы муж Станіслаў.
Жанчына застаецца адна ў вялікім трохпакаёвым доме, бо дачурка і пляменнік выраслі і ўжо вучыліся ў розных навучальных установах.
У той час насупраць дома Святланы Міхайлаўны размясціўся дзіцячы прыют. Сэрца жанчыны сціскалася ад болю і жалю, гледзячы на дзетак, якія з надзеяй чакалі вяртання да сваіх родных маці. Святлана Міхайлаўна пачала хадзіць у гэты прыют, знаёміцца з яго жыхарамі. Яе ўвагу прыцягнула адна дзяўчынка, даволі дарослая, якой на той момант было чатырнаццаць год, і яе ніхто не хацеў браць у сям’ю. Аднойчы Святлана Міхайлаўна запрасіла дзяўчыну да сябе ў госці. Так Марына (так звалі дзяўчынку) стала першай прыёмнай дачкой Святланы Міхайлаўны.
У 2007 годзе ў сям’і Святланы Міхайлаўны з’яўляюцца яшчэ прыёмныя дзеткі: Віталь ва ўзросце сямі гадоў і Настасся ва ўзросце шасці гадоў.
Калі малодшая Настасся заканчвала школу, Святлану Міхайлаўну стала палохаць думка, што ў яе доме знікне дзіцячы гоман, закончацца дамашнія заданні і бацькоўскія сходы. Хоць Святлана Міхайлаўна даўно ўжо стала бабуляй, унукі наведвалі яе толькі па выхадных, бо жылі ў раённым цэнтры, а яе матчына сэрца сумавала па дзіцяці. І тады Святлана Міхайлаўна прыводзіць у свой дом Рытачку – дзяўчынку з дома малюткі. На гэтым шляхі маці не заканчваюцца, і праз чатыры месяцы ў яе сям’і з’яўляецца дачурка Эльвіра сямі годоў, бацькі якой – перасяленцы з Украіны, маці дзяўчынкі памерла, а бацька быў вельмі хворы. У маі 2019 года да Рыты далучаецца яе старэйшая сястра Маша. Дзяўчаты розныя, кожная са сваім характарам, сястрычкі яшчэ і з няпростымі хваробамі. Але Святлану Міхайлаўну гэта не палохае. Яна цвёрда і роўна ідзе па сваёй дарозе, любіць сваіх дзяцей, змагаецца з іх захворваннямі. Дочкі называюць яе мамай, мамачкай, матуляй, а яна, у сваю чаргу, называе іх толькі ласкава: дачуркі, Рытачка, Элечка, Машанька. І ёй зусім няважна калькі гадоў яе дзецям, пяць, дзесяць, трыццаць, яны назаўсёды застануцца яе роднымі дачуркамі і сынкамі.

Ірына Малашанка,
сацыяльны педагог Бяседавіцкага ВПК

Последние новости

Экономика

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

10 сентября 2026
Читать новость
официально

«Есть сомнения». Лукашенко об инициативе изменить требования для медработников в частных клиниках

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Хотимская центральная библиотека отметила 90-летний юбилей

10 сентября 2026
Читать новость
официально

«Защитить детей от проходимцев». Лукашенко требует поставить точку в вопросе лицензирования образования

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«День народного единства как фактор национальной гордости»: в Хотимском районе проходит единый день информирования

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Готовимся к отопительному сезону

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем