Темы

Дзве працы і дзве любімыя

Дзве працы і дзве любімыя

Пасля чарговай рабочай змены ў  камандзіра аддзялення, прапаршчыка Хоцімскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый Яўгена Ігнаценка не так шмат часу на адпачынак. Трэба спяшацца на іншую працу. Змяніўшы пажарную форму на спартыўную, ён ідзе ў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі да сваіх выхаванцаў. На сённяшні момант у педагога дадатковай адукацыі ЦТДзіМ заняткі па грэка-рымскай барацьбе наведвае 51 чалавек, гэта 4 рознаўзроставыя групы.  Працаваць секцыя  пачала ў 2017 годзе. Па тым, як свецяцца вочы майго суразмоўцы, калі ён расказвае пра юных спартсменаў, можна зразумець, работа прыносіць яму радасць і задавальненне. Пра планы на будучыню трэнер не загадвае, але змяншаць тэмп у планы хоцімскіх барцоў, дакладна, не ўваходзіць.  

У кожнага хлопчыка ў дзяцінстве ёсць свой кумір, на якога ён жадае быць падобным. Юнакі хочуць быць моцнымі і  займацца спортам. Некаторыя мараць стаць пажарнымі. Так атрымалася, што Яўген Ігнаценка звязаў свой лёс адразу з двума гэтымі напрамкамі. Скончыўшы 8 класаў СШ № 1, ён рыхтаваўся ісці ў дзевяты. Былі закуплены сшыткі, новая вопратка да першага верасня, нават атрыманы падручнікі ў наступны клас. І тут адзін са школьных сяброў прапанаваў паспрабаваць паступаць у Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. У хлопчыка загарэліся вочы, бо, як і ў многіх аднагодак, у яго была цяга да спартыўных заняткаў. Асабліва любіў на ўроках фізкультуры паганяць у футбол. Часцей праўда даводзілася стаяць на варотах.

Нягледзячы на адгаворы бацькоў, юнак прымае кардынальнае рашэнне і паступае ў спартыўную ўстанову вучылішча. Першыя трэніроўкі былі складанымі. Па некалькі месяцаў, а часам і паўгода, не атрымоўвалася трапіць дадому. Акрамя фізічных нагрузак (да 10 заняткаў на тыдзень), неабходна было адначасова атрымоўваць сярэднюю адукацыю. Але складанасці яго не палохалі, ён заўжды любіў даводзіць пачатую справу да завяршэння. І нягледзячы ні на што ісці да пастаўленай мэты. Ужо праз два гады навучання Яўгена Ігнаценка заўважаюць. У Рэспубліканскіх спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе сярод кадэтаў, якія праходзілі ў горадзе Барысаве, яго чакае першая перамога – другое месца. Пасля пачынаючы спартсмен быў уключаны ў склад зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе, здаў нарматыў кандыдата ў майстры спорта.

Потым на Чэмпіянаце Беларусі, у якім прымалі ўдзел чэмпіёны міра, прызёры Еўропы і Алімпійскіх гульняў, хацімчанін зноў аказваецца ў лідэрах – заваёўвае трэцяе месца. Пасля гэтага неаднаразова становіцца чэмпіёнам вобласці, прызёрам рэспубліканскіх турніраў у розных гарадах. І сёння Яўген Яўгенавіч з цеплынёй успамінае тыя эмоцыі, калі з пачуццём асаблівага гонару падняўся на п’едэстал разам са спартсменамі, якія ўжо дасягнулі пэўных вяршынь. Звычайны юнак з невялікага райцэнтра неаднаразова даказваў – дзякуючы працавітасці, упартасці, жаданню і сіле волі можна дасягнуць добрых вынікаў.

Усё вялікае пачынаецца з маленькага. Кожнае спаборніцтва прыносіла юнаку новыя перамогі і знаёмствы, станавілася цудоўным вопытам. Калі вучоба падыходзіла да завяршэння, неабходна было вызначацца з працаўладкаваннем. І ў 2006 годзе ён вяртаецца на малую радзіму. Працаваць ідзе ў Хоцімскі РАНС.

– Складана сумяшчаць дзве зусім розныя працы?

– Да, бывае няпроста. Асабліва складана было, калі ў 2017 годзе паспрабаваў набраць першую групу дзетак. Штосьці атрымоўвалася, штосьці не зусім. Дзякуючы падтрымцы з боку кіраўніцтва і калег РАНС і ЦТДзіМ, з’яўляўся большы стымул да працы. Першыя заняткі па грэка-рымскай барацьбе праходзілі амаль без спартыўнага абсталявання. Але паступова спортзал папаўняўся новым інвентаром. Да многіх звяртаўся за дапамогай і людзі ішлі насустрач. За гэта вельмі ўдзячны кожнаму, дзякуючы чыёй падтрымцы зал год за годам станавіўся лепш. На сённяшні момант матэрыяльна-тэхнічная база нашай установы дазваляе праводзіць паўнацэнныя трэніроўкі.

Спецыфіка працы ў аддзеле надзвычайных сітуацый адрозніваецца ад заняткаў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Паступова, дзень за днем, вучыў і вучыўся разам з дзецьмі. Бывае, што пасля змены ў аддзеле не хапае часу на адпачынак. Але заўжды іду на трэніроўку з вялікім задавальненнем. І, калі бачу, з якім жаданнем прыходзяць на заняткі дзеці, адразу забываю пра стомленасць.

Вольга Зайцава

Падрабязней чытайце ў газеце “ШК”

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024