Темы

У Беларусі праводзіцца конкурс творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства

У Беларусі праводзіцца конкурс творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку арганізацыі і правядзення
конкурсу творчых работ, прысвечаных
Году народнага адзінства

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзенае Палажэнне регулюе пытанні арганізацыі, правядзення і фінансавання конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага
адзінства (далей – Конкурс), у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
2. Конкурс праводзіцца разава, у 2021 годзе.
Званне лаўрэата Конкурсу прысуджаецца да 30 снежня 2021 г. па
выніках конкурснага адбору, праведзенага ў адпаведнасці з дадзеным
Палажэннем.
3. Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія
навук Беларусі і дзяржаўная навуковая установа “Цэнтр даследаванняў
беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі наук
Беларусі”.
4. Аб’ява аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца ў газеце “Навука” і
на афіцыйных інтэрнэт-сайтах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і
дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай
культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі”
да 1 чэрвеня 2021 г.
5. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублiкi
Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна
пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь – творчыя людзі, аматары і
прафесіяналы (вучоныя, пісьменнікі, настаўнікі, журналісты, мастакі,
кампазітары, скульптары, фотамайстры, майстры народных рамёстваў), а
таксама вучнёўская і студэнцкая моладзь, прадстаўнікі шырокай
грамадскасці.
Удзельнікамі Конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і
аўтарскiя калектывы (не больш за тры чалавекі).
6. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
“Песні нашага краю”;
“Вершы і апавяданні пра свой край”;
“Краязнаўчымі сцежкамі”;
“Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы,
асабовыя імёны)”;
“Выяўленчае мастацтва”;
“Фота- і відэавідарысы”;
“Творы народных майстроў”.
7. Патрабаванні да афармлення творчых работ:
7.1. працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Песні нашага краю”,
павінны быць прадстаўлены ў выглядзе аўдыя- (фармат mp3) або
відэазапісаў (фармат mp4, avi);
7.2. творы, якія ўдзельнічаюць у намінацыях “Вершы і апавяданні
пра свой край”, “Краязнаўчымі сцежкамі”, павінны быць выкананы ў
выглядзе вершаваных і празаічных твораў на беларускай або рускай
мовах: міжрадковы інтэрвал адзінарны; тэкставы рэдактар – Microsoft
Word, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт;
7.3. працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Мова маёй зямлі
(мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)”,
афармляюцца ў выглядзе артыкулаў на беларускай або рускай мове:
міжрадковы інтэрвал – адзінарны; тэкставы рэдактар – Microsoft Word,
шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт;
7.4. працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыях “Выяўленчае
мастацтва” і “Творы народных майстроў”, павінны быць прадстаўлены ў
выглядзе фатаграфій (у фармаце jpg, не менш за 1200 ppx па доўгім баку):
у выпадку жывапісных і графічных твораў – агульнае фота і фота
некалькіх фрагментаў;
у выпадку аб’ёмных твораў – віды з розных бакоў (ракурсаў), якія
даюць уяўленне аб аб’ёмнай форме, і фрагменты найбольш важных
дэталяў;
у выпадку тэкстылю – фота пярэдняга і сподняга боку і фрагменты
найбольш важных дэталяў.
Павінны быць паказаны памер твораў, матэрыял і тэхніка выканання,
час стварэння;
7.5. працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Фота- і відэавідарысы”,
павінны быць прадстаўлены ў выглядзе фота (у фармаце jpg, не менш за
1500 ppx па доўгім баку) або відэароліка да 5 хвілін (фармат mp4, avi).

ГЛАВА 2
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
8. Конкурс праводзіцца з мэтай кансалідацыі беларускага
грамадства, умацавання нацыянальнага адзінства, стымулявання творчай
дзейнасці ў галiне мастацтваў, літаратурнай творчасці, падтрымкі
таленавітых вынаходніцтваў у гуманітарнай сферы, а таксама
папулярызацыі беларускай культуры на міжнароднай арэне.
9. Задачамі правядзення Конкурсу з’яўляюцца:
умацаванне ў грамадскай свядомасці ідэі нацыянальнай згоды і
кансалідацыі беларускага грамадства;
стымуляванне творчай актыўнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь;
падтрымка таленавітай і творчай моладзі;
павышэнне прэстыжу творчай дзейнасці ў краіне.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫЛУЧЭННЯ РАБОТ
10. На Конкурс прадстаўляюцца творчыя работы па заяўленых
намінацыях.
Адна і тая ж праца не можа прадстаўляцца на розныя намінацыі.
Адзін канкурсант можа прымаць удзел толькі ў адной намінацыі.
11. Да ўдзелу ў Конкурсе прадстаўляюцца наступныя дакументы:
заяўка на ўдзел у Конкурсе, аформленая ў адпаведнасці з дадаткам;
праца, якая прэтэндуе на адпаведную намінацыю;
кароткае апісанне працы-намінанта (не больш за 500 знакаў).
12. Дакументы да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца да 1 кастрычніка
2021 г. па e-mail: skaryna2017@gmail.com, а таксама па адрасе: 220072,
г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Кантактны тэлефон, факс: +375-17
270-18-81.
13. Дакументы, пададзеныя з парушэннем патрабаванняў, да ўдзелу
ў Конкурсе не прымаюцца.

ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ І ПРАВЯДЗЕННЕ КОНКУРСУ
14. Арганізацыяй, падрыхтоўкай і правядзеннем Конкурсу займаецца
арганізацыйны камітэт, склад якога ўстаноўлены пастановай,
зацвярджаючай дадзенае Палажэнне.
15. Пераможцаў Конкурсу выяўляе журы, склад якога ўстаноўлены
пастановай, зацвярджаючай дадзенае Палажэнне.
16. У склад журы не могуць уваходзіць прэтэндэнты на намінацыі ў
Конкурсе.
17. Журы ацэньвае конкурсныя работы па наступных крытэрыях:
актуальнасць, навізна і паўната раскрыцця тэмы;
арыгінальнасць і мастацкі падыход да раскрыцця тэмы;
эстэтычная вартасць і якасць літаратурных і мастацкіх твораў.
18. Журы мае права адхіліць ад удзелу ў конкурсе творчыя работы за
плагіят, нізкую якасць выканання ці невыкананне патрабаванняў
Конкурсу.
19. Рашэнне журы лічыцца правамоцным, калі на пасяджэнні
прысутнічала дзве трэці членаў ад іх колькасці. Рашэнне прымаецца
галасаваннем (па рашэнні журы – адкрытым ці тайным) простай
большасцю галасоў і афармляецца пратаколам.
20. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і не падлягае перагляду.

ГЛАВА 5
ФІНАНСАВАННЕ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
21. Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі
знакамі-сімваламі. Дыплом афармляецца на беларускай мове і
падпісваецца Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі.
22. Выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай, правядзеннем Конкурсу і
ўзнагароджаннем пераможцаў, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў
цэнтралізаванага фонду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
23. Інфармацыя аб выніках Конкурсу публікуецца ў газеце “Навука”
і размяшчаецца на афіцыйных інтэрнэт-сайтах Нацыянальнай акадэміі
навук Беларусі і дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў
беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі наук
Беларусі”.
24. Узнагароджанне лаўрэатаў Конкурсу праводзіцца ва ўрачыстай
абстаноўцы ў Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі па адрасе: г. Мінск,
пр-т Незалежнасці, 66.

ЗАЯЎКА
на ўдзел у конкурсе творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства
1. Прозвішча_____________________________________________________
2. Імя __________________________________________________________
3. Імя па бацьку __________________________________________________
4. Месца працы__________________________________________________
5. Пасада________________________________________________________
6. Месца рэгістрацыі______________________________________________
7. Телефон (код, нумар), e-mail _____________________________________
8. Хатні адрас____________________________________________________
9. Намінацыя ____________________________________________________

Последние новости

В мире

В Кыргызстане машина с мороженым сбила 29 детей, семеро в реанимации

2 мая 2024
Актуально

Галина Никульченко награждена сертификатом и Благодарностью ректора Могилёвского областного института развития образования за сотрудничество и активную совместную деятельность

2 мая 2024
Актуально

До +25°С ожидается в Беларуси 3 мая

2 мая 2024
Наука и технологии

Члены экипажа космического корабля “Шэньчжоу-17” вернулись на Землю

2 мая 2024
Общество

Мининформ объявляет старт аккредитации журналистов на «Славянский базар»

2 мая 2024
Происшествие

Задержана организованная группа страховых мошенников

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Актуально

Ограничение на посещение лесов действует во всех районах Могилевской области

2 мая 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024