Темы

Асенні капялюш

Асенні капялюш

З надыходам восені і збору ўраджаю ва ўстановах адукацыі поўным ходам ідзе правядзенне выстаў і конкурсаў вырабаў з прыроднага матэрыялу. Наш яслі-сад не стаў выключэннем.Супрацоўнікі ўстановы прапанавалі бацькам разам з дзецьмі прыняць удзел у конкурсе творчых работ «Асенні капялюш».

Бацькі з задавальненнем адгукнуліся на просьбу і да задання падышлі з усёй адказнасцю. Якіх толькі капелюшоў тут не было: і арыгінальныя капялюшыкі з муляжамі садавіны і агародніны, і элегантныя капелюшы з лісця, і какетлівыя капялюшыкі з кветак. Гэты сумесны час, праведзены бацькамі з дзецьмі за творчай работай, не толькі зблізіў дарослых і дзяцей, захапляючы адзінай справай, але і стаў карысным заняткам для малых. Тут дзяўчынкі і хлопчыкі вучыліся крэатыўнай рабоце з новым матэрыялам, развівалі дробную маторыку рук, творчае мысленне і ўяўленне.
Вынікамі конкурсу сталі фотасесія і, вядома ж, дэфіле – модны паказ эксклюзіўных самаробных капелюшоў, якія прадэманстравалі удзельнікі конкурсу. Велізарнае задавальненне, зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і цудоўнага настрою атрымалі ўсе прысутныя, а канкурсантам былі ўручаны дыпломы за праяўленую фантазію, знаходлівасць і індывідуальнасць.

Таццяна ДАНЦОВА,
намеснік загадчыкапа асноўнай дзейнасці яслі-сада №3

Последние новости

В мире

На Филиппинах школьник ранил ножом двух учеников

25 ноября 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

25 ноября 2026
Читать новость
Год Белорусской женщины

Формула успеха Татьяны Фригиной: трудолюбие, точность и верность профессии

25 ноября 2026
Читать новость
Общество

Как не «потерять» iPhone

25 ноября 2026
Читать новость
Общество

Генетическая экспертиза между братьями: куда обращаться и как проводится исследование

25 ноября 2026
Читать новость
Год Белорусской женщины

Огромное сердце Валентины Каянович

25 ноября 2026
Читать новость