Темы

Патрыятычнае выхаванне: ад слоў да справы

Патрыятычнае выхаванне: ад слоў да справы

Больш за ўсё люблю сваю прафесію за магчымасць штодзённа знаёміцца з новымі людзьмі. Калі суразмоўца настроены на гутарку, гатова слухаць яго гадзінамі. І нават калі публікацыя выйшла ў друк, працягваю падтрымліваць з ім зносіны. А некаторыя так запамінаюцца, што хочацца напісаць пра іх зноў. За час працы мне пашчасціла пазнаёміцца з вялікай колькасцю добрых і спагадлівых людзей. Гэта тычыцца і героя майго праекта. Чым пакарыў мяне Мікалай Каткоў, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Забялышынскай школы? Шчырасцю, адкрытасцю, любоўю да той справы, якой займаецца.

Першае знаёмства з Мікалаем Васільевічам адбылося, калі яго вучаніца Наталля Несцярэнка, цяпер ужо студэнтка медуніверсітэта, стала пераможцай рэспубліканскага конкурса навукова-даследчых прац. У мінулым годзе і сам педагог быў удастоены ўзнагароды – нагруднага знака Міністэрства адукацыі РБ «Выдатнік адукацыі». Трэба адзначыць, дадзеная ўзнагарода вельмі значная, з усёй Магілёўскай вобласці яна дасталася толькі забялышынскаму педагогу. На гэты раз сустрэча адбылася яшчэ падчас жнівеньскай раённай педагагічнай канферэнцыі, дзе педагог дзяліўся з прысутнымі вопытам працы. Выступленне было цікавым і запамінальным. Праз некаторы час мне зноў выпала магчымасць сустрэцца з настаўнікам і нават патрапіць да яго на ўрок. Тэма ўрока была прысвечана ўзаемаадносінам людзей у грамадстве. Уразіла, наколькі зразумела настаўнік тлумачыў матэрыял, якія цікавыя прыклады прыводзіў, і з якім інтарэсам яго слухалі вучні. Мікалай Каткоў добра ведае, як прывіць дзецям любоў да гісторыі, як быць не проста педагогам, але і сябрам сваім падапечным.
Пасля таго, як урок скончыўся, Мікалай Васільевіч расказаў, што на дадзены момант займаецца зборам інфармацыі па захараненню невядомага салдата, вядзе перапіску з яго праўнукам з Хабараўска. Тое, з якім захапленнем расказваў педагог гэту гісторыю, не пакінула мяне раўнадушнай. Мы дамовіліся размясціць матэрыял на старонках раённай газеты, каб сабраць яшчэ больш інфармацыі ад мясцовых жыхароў, а ў хуткім часе праўнук воіна-чырвонаармейца Герасіма Лухціна наведаў нашу малую радзіму. Імя невядомага салдата было вернута. У рабоце настаўніка падобныя моманты займаюць вядучае месца.
– Мікалай Васільевіч, сённяшніх школьнікаў цяжка нечым зацікавіць. Як гэта атрымоўваецца ў вас?
– Сапраўды, з прыходам сучасных тэхналогій, вучні сталі менш часу ўдзяляць падручнікам. Шкада, што паміж ваенным фільмам і ролікам у Інтэрнэце, сёння яны аддаюць перавагу апошняму. Калі на ўроку неабходна паразважаць над нейкім пытаннем, бачу, як няпроста ім часам гэта зрабіць. А гісторыя гэта не толькі лічбы і падзеі, гэта пункты гледжання, меркаванні на самыя розныя тэмы. Безумоўна, адной тэорыі тут недастаткова, важнае месца ў нашай працы займаюць практычныя заняткі. Гэта разнастайныя экскурсіі, пошукавая праца, падчас якіх раскрываюцца новыя і цікавыя факты пра Хоцімскі раён. Менавіта праз рэальныя справы выхоўваецца пачуццё патрыятызму. Бо калі чалавек нешта робіць сваімі рукамі, ён будзе гэта берагчы і паважаць. Нарэшце, трэба адзначыць, што ў нашага раёна вельмі багатая гісторыя, шмат помнікаў, аб якіх многія не ведаюць, афіцыйна яны нідзе не лічацца і не маюць гістарычнай каштоўнасці. Напрыклад, мала каму вядома, што першая бальніца ў Хоцімскім раёне была менавіта на тэрыторыі вёскі Забялышын. Але, нажаль, сёння яна разбурана, і мала хто ўспомніць аб гэтым. Такі лёс зараз чакае і памешчыцкі маёнтак. А пачынаючы з XV да XVIII стагоддзя ў гісторыі нашага раёна ёсць шмат прабелаў, якія неабходна запоўніць. Без пошукавай працы з часам памятныя месцы могуць зусім знікнуць або будуць разбураны. Наша задача – сабраць па крупінках і зберагчы інфармацыю аб раёне, каб потым перадаць нашым нашчадкам.
Падчас экскурсій і паходаў знаходзім розныя рэчы, якімі папаўняем наш домік-музей. Дзецям вельмі падабаецца, калі нашы ўрокі праходзяць так. Імкнуся да кожнага занятку падабраць цікавую інфармацыю ў адпаведнасці з узростам дзяцей, раблю разнастайным кожны ўрок, каб дзецям было цікава і займальна. Чытаю шмат дадатковай літаратуры, і нават выкладаючы гісторыю на працягу многіх гадоў, рыхтуюся да ўрока так, быццам іду на яго ўпершыню. Выкарыстанне на ўроках сучасных тэхналогій таксама з’яўляецца неад’емнай часткай маёй працы, імкнуся крочыць у нагу з часам.

Вольга Зайцава

Падрабязней чытайце ў райгазеце “ШК”

Последние новости

Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Актуально

Празднование Первомая в Хотимске началось со смотра-конкурса “Хоцімшчына таленавітая” среди организаций района

1 мая 2024
В районе

Как зародился и как сегодня празднуется Первомай

1 мая 2024
Актуально

Поздравление хотимчан с 1 Мая

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Областная Доска почета обновлена в Могилеве. Фото

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Поздравление с 1 Мая – Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024