Темы

У Хоцімску адбыўся рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных”

У Хоцімску адбыўся рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных”

Беларуская культура – гэта шырокі спектр розных культурных мясцовых асаблівасцей. У нашай краіне вельмі шмат культурных акалічнасцей, якія робяць нашу культуру адметнай і непаўторнай. І ў гэтым аспекце вельмі заўважным з’яўляецца правядзенне рэгіянальнага фальклорнага фестывалю “З крыніц жыватворных”.

Сёлета у ім прынялі ўдзел шэсць творчых калектываў: народны фальклорны ансамбль “Адраджэнне” Хоцімскага раённага цэнтра культуры, фальклорны ансамбль “Бяседа” Трасцінскага сельскага Дома культуры, народны фальклорны ансамбль “Вербіца” Іваноўскага сельскага Дома культуры, фальклорны ансамбль “Вытокі” Забялышынскага сельскага Дома культуры, народны фальклорны ансамбль “Ліпаўчанка” Вялікаліпаўскага сельскага Дома культуры, а таксама народны фальклорны ансамбль “Медуніца” Бярозкаўскага сельскага Дома культуры, які, дарэчы, мае статус “Носьбіты песеннай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

Фестываль не прадугледжвае вызначэнне прызавых месцаў. Ды, шчыра кажучы, падчас правядзення дадзенага мерапрыемства мэта была зусім іншай. У сучаснасці, калі сапраўдных носьбітаў беларускай культуры засталося няшмат, асабліва што тычыцца фальклорнай спадчыны, любая дзейнасць у гэтым накірунку – сапраўдная каштоўнасць. Таму рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных” – гэта чарговая магчымасць далучыцца ўсім ахвотным да беларускай традыцыйнай культуры, усвядоміць сябе праз народныя беларускія песні часткай беларускай культуры і адчуць сябе сапраўдным беларусам, бо проста немагчыма беларусу пачуць нашы народныя песні і не знайсці ў сваёй душы прыкметы прыналежнасці да агульнай спадчыны беларускага народа. Госці фестываля мелі магчымасць не толькі ўбачыць канцертную праграму, але і наведаць тэматычныя падвор’і сельскіх дамоў культуры і клубаў Хоцімскага раёна, якія размясціліся у Парку культуры і адпачынку, прыняць удзел у гульнях.

Па выніках правядзення фестывалю ўсе фальклорныя калектывы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Алесь ЛЕСІН

Последние новости

Актуально

Поздравление настоятеля Свято-Троицкого собора священника Павла со светлым праздником Пасхи Христовой

5 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Хотимского района! Сердечно поздравляем вас с Воскресением Христовым!

5 мая 2024
В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024