Темы

Музыкальна-спартыўнае лета ў садку №3

Лета — гэта выдатная пара, якую любяць і чакаюць усе без выключэння, і дарослыя, і дзеці. Асабліва цудоўная ўлетку прырода — шуміць зялёным лісцем лес, паспяваюць ягады, расцвітаюць самыя дзіўныя кветкі, над якімі лётаюць пчолкі і збіраюць нектар. Можна бясконца шпацыраваць па квітнеючых сенажацях і любавацца на сціплыя белагаловыя рамонкі ці плесці вянкі з дзьмухаўцоў. Усё вакол ажывае, пачынаючы ад самай маленькай мурашкі да самай маленькай травінкі. Улетку пачынаеш верыць у чараўніцтва і выкананне жаданняў.
Насычана і цікава праходзіць лета ў дзіцячым садку №3. На мінулым тыдні выхавацелямі старэйшых груп №1 і №2 Святланай Дземідзенка, Ірынай Балухцінай, музычнымі кіраўнікамі Раісай Рафеенка і Вольгай Піўчанка, а таксама кіраўніком па фізвыхаванню Наталляй Еўдакіменка для дзяцей было падрыхтавана музычна-спартыўнае свята “Прывітанне, лета!”. Рабяты спаборнічалі ў спрыце і шпаркасці ў разнастайных конкурсах і эстафетах летняй тэматыкі: “Хмарка і сонейка”, “Збяры кветку”, “Пчолкі”, “Конікі”, ”Павучкі”, Мёд у вядзерца” і інш. Дзеткам вельмі спадабалася рабіць кветкі з рознакаляровых пялёсткаў, весела прыгаць, лятаць, як сапраўдныя пчолкі і “збіраць мёд з кветак”. А яшчэ вельмі цікава было вадзіць карагод з сонейкам і спяваць песенкі: “Дожджык”, “Лета прыйшло”, “Вясёлка”. Конкурсы і песні пра лета дазволілі рабятам яшчэ больш акунуцца ў любімую пару, паўтарыць вядомае і даведацца аб новым.
Лета — сапраўды, дзіўная пара года, якую чакаеш зноў і зноў. І з года ў год радуешся таму ж сонейку, тым жа кветкам, расе і дожджыку. Вельмі запомніцца гэта лета дзеткам старэйшых груп садка №3. Гэты час для іх сапраўды асаблівы, бо зусім хутка яны развітаюцца з любімым садам, свае дзверы для іх адкрые школа. Але яны яшчэ доўга будуць успамінаць гэтыя дзянькі, як самыя лепшыя.
Вольга МІРАВА

Последние новости

официально

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
официально

Указом Президента урегулирована работа фондов и благотворительная деятельность в здравоохранении

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

24 сентября в Хотимском районе пройдет Единый день безопасности

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Водителям напоминают о необходимости осторожности: дикие животные могут выходить на дороги

8 сентября 2026
Читать новость
Экономика

МАРТ о новом нормативе в торговле: белорусских товаров станет больше, но и импортные будут продавать на равных

8 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Невролог связала сонливость школьников на уроках с дефицитом железа

7 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем