Темы

Студэнцкія атрады выйшлі на добраўладкаванне Хоцімшчыны

Весела і з карысцю правесці летнія вакацыі – мара кожнага школьніка. Апошнім часам праца ў студатрадах становіцца папулярнай у маладзёжным асяроддзі. З года ў год непасрэдны ўдзел у ёй прымаюць усе больш актыўных і мэтанакіраваных школьнікаў раёна. Юнакі і дзяўчаты ўпэўнены: толькі разам можна зрабіць для сваёй малой радзімы тое, што не пад сілу аднаму.- Студатрадаўскі рух сёння – адзін з прыярытэтных накірункаў у рабоце з моладдзю, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Гурына. – Ужо завяршылі сваю работу 5 студэнцкіх экалагічных атрадаў, з 25 чэрвеня прыступіў да працы экалагічны атрад Алега Кашавога, які будзе займацца добраўпарадкаваннем а/г Бяседавічы. Вельмі радуе, што з кожным годам работа ў студатрадах адраджаецца, а гэта цудоўная магчымасць сучасным маладым людзям выпрабаваць сябе і ў працы, і ў сяброўстве, і прынесці карысць свайму роднаму краю, сваімі рукамі зрабіўшы яго яшчэ прыгажэй. Трэба разумець, што менавіта на падрастаючым пакаленні ляжыць велізарная адказнасць у далейшым развіцці нашага хоцімскага краю, таму са школы важна выхоўваць патрыётаў сваёй малой радзімы.
Сапраўды, падчас працы ў студатрадах узрастае сацыяльная актыўнасць маладых людзей, выхоўваецца паважлівае стаўленне не толькі да працы, але і да сваіх сяброў, а яшчэ праца дазваляе зарабіць уласныя сродкі, якімі можна самому распарадзіцца. На мінулым тыдні атрымалася ўбачыць экалагічны студэнцкі атрад Зіны Партновай СШ № 2 за пакраскай калодзежа, які дзякуючы актыўнай і зладжанай працы дзевяцікласнікаў набыў новы яркі від.
– Рабяты вельмі адказна выконвалі любую працу, якую ім прапаноўвалі зрабіць. Першыя два дні яны былі занятыя на ўборцы тэрыторыі вакол Вялікаліпаўскага сельсавета, затым фарбавалі агароджу вакол парку і па вуліцы Міра, а таксама калодзежы, наводзілі парадак і рамантавалі альтанкі, – дзеліцца старшыня сельсавета Алена Мялешкіна. – Праца ў студатрадзе – вельмі карысная рэч, паколькі сумесныя намаганні вельмі аб’ядноўваюць, дазваляюць знайсці нешта агульнае, а яшчэ гэта цудоўны шанс самім зарабіць свае першыя сродкі.
Цікава было выслухаць меркаванне актыўнай моладзі нашага раёна. Студатрадаўцы прызналіся, што час у атрадзе пралятае вельмі хутка і цікава, вялікае задавальненне дастаўляе бачыць вынік сваёй працы і атрымаць за гэта сапраўдную зарплату.
– Сярод маіх аднакласнікаў ёсць тыя, хто наведвае атрад не ў першы раз. Я ж толькі ў гэтым годзе вырашыў запісацца, – прызнаўся Сяргей Худзякоў. – Працуем на пазітыве, таму час, праведзены ў кампаніі маіх сяброў пралятае хутка. А яшчэ ўдвая прыемней ад таго, што мы атрымаем сваю першую зарплату. Што куплю, пакуль не прыдумаў.
– Летні адпачынак можна правесці не толькі дома каля экрана камп’ютара, але і ў студатрадзе. І гэта будзе карысна як для нас, так і для нашай малой радзімы і хочацца спадзявацца, што з нашай дапамогай наш прыбеседскі край стане яшчэ лепш, – дадае актывістка СШ №2 Дана Камісарава.
Вольга Зайцава

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024