Темы

Антон Балашко знайшоў свае шчасце на Хоцімшчыне

Самая сучасная, абсталяваная па апошнім слове тэхнікі, зноўку адрамантаваная школа не можа абысціся без крэатыўнага, адукаванага, зацікаўленага ў паляпшэнні педагагічнага працэсу і творчага кіраўніка.
Што трэба, каб быць паспяховым кіраўніком, які нясе на сваіх плячах вялікую адказнасць? Галоўнае — глядзець наперад і бачыць мэту, прымаць правільныя рашэнні, дзейнічаць і абавязкова завяршаць справу поспехам, перамогай.
Менавіта такім мэтанакіраваным кіраўніком, хай і маладым, з’яўляецца дырэктар Вялікаліпаўскага ВПК Антон Балашко. У 2016 годзе Антон Андрэевіч, выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова прыехаў па размеркаванні ў аграгарадок Ліпаўка Хоцімскага раёна, дзе пачаў выкладаць матэматыку. Маладога спецыяліста ў калектыве прынялі вельмі цёпла і гасцінна. Старэйшыя калегі па меры магчымасці аказвалі пасільную дапамогу маладому калегу.
А з нядаўняга часу, два месяцы таму, яго прызначылі дырэктарам дадзенай установы адукацыі. Я пацікавілася, як праходзяць будні маладога кіраўніка і яго планамі на будучыню.
Заспелі Антона Андрэевіча за працай, бо да пачатку новага навучальнага года яму трэба будзе паглыбіцца ў сутнасць пасады дырэктара, бо яна складаней працы радавога настаўніка. Зараз яму прыйдзецца адказваць і за дзяцей, і за калег, і за арганізацыю навучальнага працэсу, і за матэрыяльна-тэхнічную базу школы.
— Цяжка даводзіцца? — цікаўлюся ў яго.
— Вядома, на дадзеным этапе прыходзіцца нялёгка, неабходна вывучыць шмат дакументаў, арганізаваць дзейнасць калектыву. Як гаворыцца, прыходзіцца вучыцца на хаду. Цяпер неабходна паглыбіцца ва ўсе тонкасці школьнага жыцця.
Але ён цяжкасцяў баяцца не прывык. Звяртаецца за дапамогай да больш вопытных калег, якія з задавальненнем дзеляцца з маладым спецыялістам сваім прафесійным вопытам, даюць парады.
Да таго ж, як і любому маладому чалавеку, Антону Андрэевічу хочацца развівацца і рухацца наперад. Сучасны кіраўнік павінен быць творчай асобай, здольным пераадольваць стэрэатыпы і знаходзіць нетрадыцыйныя шляхі вырашэння задач, якія стаяць перад школай, ствараць і выкарыстоўваць інавацыйныя кіраўнічыя тэхналогіі.
Па яго словах, навучанне па сістэме падручнік — дошка — сшытак з’яўляецца той сістэмай, якая не цікавая сучаснаму школьніку. Таму ў планах на будучыню ў кіраўніка ўкараненне новых тэхналогій у вучэбны працэс, а таксама стварэнне і выкарыстанне інавацыйных кіраўніцкіх тэхналогій.
Калі браць у цэлым, то задумак у маладога кіраўніка яшчэ вельмі шмат, толькі для іх увасаблення спатрэбіцца час.
Як высветлілася з нашай гутаркі Антон Андрэевіч сам родам з Оршы Віцебскай вобласці. Таму я не магла не пацікавіцца, ці не шкадуе ён аб зробленым выбары, працаваць удалечыні ад дома. На што ён адказаў, што не шкадуе, тым больш што прыезд у наш горад стаў для маладога спецыяліста лёсавызначальным — бо менавіта тут ён сустрэў сваю спадарожніцу жыцця, якая падтрымлівае яго ва ўсіх пачынаннях.
Аляксандра ФЁДАРАВА.
Фота Дзмітрыя ЛАМЕКІНА

Последние новости

Актуально

Брестчина, Минщина и Могилевщина признаны лидерами социально-экономического развития за пятилетие

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

На Солнце зафиксировали сильнейшую вспышку за 2,5 месяца

24 апреля 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Белгидромет объявил штормовое предупреждение: 24 апреля в Беларуси ожидаются ночные заморозки

23 апреля 2026
Читать новость
Происшествие

Второй раз на те же грабли: как наказали нетрезвую автомобилистку-рецидивистку

23 апреля 2026
Читать новость
Женская территория

Плохие соседи для томатов: 5 растений, которые лишат вас урожая

23 апреля 2026
Читать новость