Темы

Алеся Прыблудзіна – Зладжаная праца калектыву – 100% сакрэт поспеху

Выраз класіка “жыць у грамадстве і быць вольным ад грамадства нельга” актуальны і сёння. У краіне штодзённа будуюцца школы, дзіцячыя ўстановы, бібліятэкі, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі, развіваецца інфраструктура. І адна з ключавых роляў у гэтым належыць падатковай службе. Заўтра працаўнікі дадзенай сферы адзначаць сваё прафесійнае свята, напярэдадні яго вырашыла сустрэцца з прадстаўніком адной з самых важных у нашым грамадстве спецыяльнасцей і задаць некалькі пытанняў.
Алеся Прыблудзіна, намеснік начальніка аддзела па працы з плацельшчыкамі па Хоцімскаму раёну інспекцыі па падатках і зборах РБ па Касцюковіцкаму раёну (на фота) падчас працы ў ААТ “Хоцімскі Тэхнакомплекс» зарэкамендавала сябе, як адказны і добрасумленны спецыяліст. Праца галоўнага бухгалтара не засталася незаўважанай, і ўжо з 2015 года яна стала рабіць у кантрольным аддзеле галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам. Пасля аптымізацыі аддзела была пераведзена намеснікам начальніка.
– Алеся Сяргееўна, раскажыце крыху аб сваёй рабоце.
– Функцыі нашай службы заключаюцца ў наступным: кантраляваць выкананне падатковага заканадаўства, забяспечваць правамернасць вылічэнняў, сачыць за тым, каб усе плацяжы былі пералічаны ў казну своечасова і ў поўнай меры. Вельмі хочацца, каб кожны чалавек разумеў, адкуль бяруцца тыя сацыяльныя выгоды, якімі мы карыстаемся кожны дзень. Нам жа прыемна хадзіць па чыстых вуліцах, ездзіць па добрых дарогах, прыемна жыць у бяспецы. І ўсё гэта аплачваецца з падаткаў. Дзяржаўны бюджэт – своеасаблівы падмурак дабрабыту краіны, а падаткі – гэта цана, якую мы плацім за магчымасць жыць у цывілізаваным грамадстве. Камусьці работа з лічбамі можа падацца маруднай, але калі б мне прапанавалі памяняць гэту працу, я б адмовілася, таму што яна мне падабаецца. Заўсёды пазнаеш штосьці новае, ніколі не стаіш на месцы.
– Раскажыце, калі ласка, аб вашым калектыве і якімі якасцямі, на ваш погляд, павінны валодаць людзі, якія вырашылі працаваць у гэтай сферы?
– Калектыў у нас невялікі, але вельмі дружны. Акрамя мяне, яшчэ 3 чалавека: начальнік аддзела Ларыса Майбарская, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Дзіна Храмянкова і рэферэнт Зоя Фралова. У нас працуюць адказныя, высокакваліфікаваныя і дасведчаныя супрацоўнікі. Кожны ведае, што ён павінен быць мабільны, здольны хутка і якасна выконваць сваю працу, займацца самаадукацыяй і ў дасканаласці валодаць камп’ютарнымі тэхналогіямі. Зладжаная праца нашага калектыва дазваляе вырашаць самыя розныя задачы, з аптымізмам і ўпэўненасцю глядзець у будучыню.
Такая адказная работа займае шмат часу, а вось увесь вольны ад працы час Алеся Сяргееўна прысвячае сваёй любімай сям’і, любіць прыгатаваць для сваіх дамачадцаў нешта смачнае. А яшчэ адным захапленнем маёй суразмоўцы з’яўляецца вырошчванне кветак, якія ўпрыгожваюць не толькі дом жанчыны, але і ў яе кабінеце раскінулася сапраўдная аранжарэя. Вельмі падабаецца чытаць, ды на гэта часта не хапае часу, але на палічцы заўжды стаіць цікавая кніга.
– Карыстаючыся магчымасцю, хочацца выказаць словы падзякі нашым плацельшчыкам, якія добрасумленна выконваюць абавязкі па выплатам падаткаў у бюджэт. Словы шчырай падзякі хочацца адрасаваць кожнаму з маіх калег за прафесіяналізм і працавітасць, вытрымку і цярпенне, і пажадаць усім моцнага здароўя, жыццёвага дабрабыту, прафесійнай самарэалізацыі і поспехаў у нялёгкай, але такой патрэбнай працы, – сціпла дадае Алеся Сяргееўна.
Вось такія яны, працаўнікі падатковай службы – працавітыя, адказныя і ў той жа час вельмі сціплыя людзі. Але ўсе яны – сапраўдныя прафесіяналы.
Калектыў рэдакцыі далучаецца да віншаванняў Алесі Сяргееўны, і жадае ўсім супрацоўнікам падатковай інспекцыі добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і законапаслухмяных плацельшчыкаў.
Вольга Зайцава

Последние новости

В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
В мире

В Турции автобус с пассажирами опрокинулся в овраг

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024