Темы

Эксперымент: дзе набыць якасную школьную форму ў Хоцімску?

Палова лета праляцела мімалётна, а гэта азначае, што хутка пачнецца падрыхтоўка да новага навучальнага года. Адзін з галоўных пунктаў гэтай падрыхтоўкі – выбар школьнай формы. І адным з самых частых пытанняў, якое хвалюе бацькоў становіцца – “дзе набыць прыгожую, якасную і недарагую вопратку і абутак для свайго дзіцяці?” Мой сённяшні эксперымент – набыць якасную форму для сына, вучня 4 класа і ўкласціся, як мага ў меншую суму. Па маім меркаванні, школьная форма павінна быць зручнай і якаснай, але ў той жа час практычнай, прыгожай і моднай.Адным з першых пунктаў для майго эксперыменту становіцца “Універмаг” Хоцімскага раённага спажывецкага таварыства (РайСТ), дарэчы, дзе часта даводзіцца апранаць свайго школьніка. Першым пунктам маёй ацэначнай шкалы заўсёды становіцца якасць, матэрыялы павінны быць натуральнымі без ніякіх сінтэтычных дабавак. Трапляю амаль пад прыёмку тавара – прадаўцам неабходна выканаць нямала працы, перш чым новае паступленне трапіць на прылаўкі. Вельмі не хочацца адрываць іх ад важнага і адказнага моманту, таму накіроўваюся да гандлёвых радоў, каб прыгледзець нешта для свайго школьніка. Знаходжу дзве мадэлі штаноў, якія адпавядаюць нашаму росту, адшукваю цэннік. Вытворца адзін і той жа – г. Гомель «КОМИНТЕРН». Якасць – цудоўная, толькі крыху адрозніваецца кошт. Выбіраю за 44 руб., толькі таму што на іх няма “стрэлак”. Пераходжу да выбара кашулі. Кашулю Мозырскай швейнай фабрыкі можна набыць ад 27 руб. і вышэй. Цудоўны джэмпер, але крыху даражэй – 35 руб. прапануе “Купалінка”. Што тычыцца абутку – выбар зрабіць больш складана, прымерка абавязковая. Наш размер каштуе ад 60 руб. Але на сваім уласным прыкладзе ведаю – лепш узяць даражэй, таму што часам скупы плаціць двойчы. Такім чынам адзін школьны камплект каштуе ад 130 руб., другі – таксама каля таго. Разумею, што аднаго камплекта будзе мала. Трэба, як мінімум пара штаноў і пара сарочак. Яшчэ трэба купіць куртку, спартыўную форму і абутак, партфель і канцылярскія тавары. А калі, напрыклад, школьнік не адзін, а некалькі, сума прама прапарцыянальна памножыцца ў некалькі разоў!
– У магазіне “Універмаг” Хоцімскага РайСТ да новага навучальнага года запланаваны паступленні школьных тавараў. На асартымент мінулага года прадугледжаны прыемныя зніжкі да 30 %, на жаночы абутак ад кітайскага вытворцы – да 50 % . Напрыклад, штаны для дзяўчынкі малодшага школьнага ўзросту можна набыць ад 20 руб., прыблізна за такі кошт можна купіць блузку і сарафан ад беларускіх вытворцаў. Пры пакупцы тавара на суму ад 100 руб.будуць выдавацца крэдыты да 3 месяцаў, – расказвае намеснік старшыні па гандлю і грамадскаму харчаванню Святлана Сняжкова.
Накіроўваюся ў магазін “Кнігі” Хоцімскага РайСТ. Тут таксама новыя паступленні заплечнікаў на любы густ і ўзрост. Партфелі ад беларускага вытворцы, фірмы “Галантэя” можна набыць ад 30 да 60 руб. Свой выбар спыняю менавіта на тавары ад праверанага вырабляльніка, мінулага ранца хапіла не на адзін год. Тут жа можна набыць і канцылярскія тавары, якія па замове прадаўца Валянціны Корань паступаюць у добрым аб’ёме і асартыменце.
Каб апрануць школьніка да новага навучальнага года можна смела ісці ў магазін “Домовой” да ІП «Прошкіна», дзе асартымент тавараў як для хлопчыкаў, так і для дзяўчынак прыемна радуе, цэны таксама дэмакратычныя. Выбар тавараў паступова абнаўляецца, хтосьці ўжо паспеў тут закупіцца. Трэба адзначыць, што перад закупкай на працягу некалькіх месяцаў ІП “Прошкіна” старанна вывучала меркаванні і запатрабаванні хацімчан і, улічваючы гэта потым рабіла стаўку на свой тавар. У ІП “Абраменка” таксама ўжо можна нешта набыць да школы. Сарочкі ад 12 руб, штаны – ад 18 да 35 руб. Якасць і кошт як заўжды асноўныя крытэры пры выбары тавараў. Тут я ўбачыла сапраўдную школьную форму савецкіх часоў, праўда паўстала пытанне з якасцю -100% поліэстэр. Кошт такой “тройкі” (сукенка, белы і чорны фартух) – 45 рублёў! Школьны асартымент можна ўбачыць і ў тарговым аб’екце «Магнит» ІП «Асмалоўская». Джэмпер для школьніка ад 20 руб., штаны можна набыць ад 28 да 35 руб. Для дзяўчынак спадніца каштуе 15 руб., сарафан – 25 руб. Чамусьці астатнія прадпрымальнікі на момант майго эксперыменту да новага навучальнага года былі яшчэ негатовыя.
Па прыходу ў рэдакцыю вырашыла патэлефанаваць у магазін прамысловых тавараў г. Касцюковічы, дзе таксама неаднойчы даводзілася закупляцца. На пытанне, на якую суму магу апрануць школьніка 4 класа, прагучаў наступны адказ прадаўца: “Сарочка для хлопчыка рост 134 каштуе ад 25 да 30 руб, штаны – ад 30 руб. А яшчэ зараз на акцыі класічныя туфлі (вытворца “Марко”), якія каштуюць 36 руб., пакуль увесь размерны рад у наяўнасці”. Такім чынам, можна смела ўкласціся ў 100 руб., але не трэба забываць пра расходы на дарогу.
Наступным пунктам школьнага эксперыменту стала сусветная павуціна, апошнім часам бацькі ўсё часцей купляюць тавары менавіта тут. Увожу ў пошук – “купіць школьную форму ў нтэрнэт-краме”. Адразу выскоквае дзесятак прапаноў. Адкрываю некалькі, каб параўнаць кошт. Звяртаю ўвагу на вялікую колькасць зніжак – пэўны рэкламны ход да навучальнага года. Тым не менш: сарочка – 18 руб., штаны – 17 руб.,гарнітур (камізэлька і штаны) – 28.40 руб., сарафан – 23.60 руб., блузка – 13.90 руб. Добрыя якасныя рэчы і вялікі асартымент. Задумваюся, каб дадаць некалькі тавараў у кошык.
Такім чынам, у выніку майго эксперыменту было праманіторана некалькі аб’ектаў, дзе сёння магу набыць форму для майго школьніка. Думаю кожны з бацькоў падобны маніторынг правёў і для сябе, але ўсё ж цікава, дзе купляюць школьную форму хацімчане.
“Аддаю перавагу беларускім таварам. Таму значную колькасць тавараў набываю ў магазіне “Універмаг”, праўда наконт абутку часта ўзнікаюць пытанні”.
“Большую частку тавараў закупляю ў г. Клінцы Расійскай Федэрацыі, якасць і кошт цалкам задавальняюць”.
“Нешта набываю ў магазіне “Універмаг”, нешта заказваю на kufar, на рынак не хажу, паколькі рэчы там не вельмі якасныя”.
“Ужо купілі ўсё, што патрэбна ў магазіне “Домовой” ІП “Прошкіна”. Вельмі добры выбар тавараў, кошт цалкам задавальняе”.
“На працягу некалькіх год заказваем усё праз Інтэрнэт”.
“У асноўным апранаем школьнікаў на нашым кірмашы, там больш танней. Адразу ўсё, што патрэбна купіць не атрымоўваецца – набываем паступова”.
“У нас двое школьнікаў, таму часцей адразу набываем усё неабходнае ў ЦУМе г. Магілёва”.
Вось такія меркаванні можна было пачуць падчас майго апытання. А далей ужо, як кажуць: выбар за вамі. Я таксама свой зрабіла. А напрыканцы хочацца ўзгадаць словы Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнка, які канстатаваў наступнае: “Формула адна – каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя. Не ў тым плане, што яны павінны быць апрануты ў чорна-белыя фартушкі, гольфы ці сукеначкі. А каб не вылучаліся дзеці з сем’яў, якія не так багатыя сёння. Мы павінны апрануць годна да 1 верасня ўсіх дзетак”. Рабіце свой выбар, і няхай ён будзе самы правільны.
Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Поздравление настоятеля Свято-Троицкого собора священника Павла со светлым праздником Пасхи Христовой

5 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Хотимского района! Сердечно поздравляем вас с Воскресением Христовым!

5 мая 2024
В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024