Темы

Пакарыцелі вышыні?!

Пакарыцелі вышыні?!

Менавіта так хочацца сказаць аб тынкоўшчыках, а калі больш дакладна тынкоўшчыцах ПМК-276: Людміле Афанасенка і Таццяне Мартыненкавай. Напарніцы не толькі штодзённа тынкуюць, шпаклююць, фарбуюць, але і пакараюць вышыню…

– Прызнайцеся, працаваць на вышыні страшна? – пытаю ў напарніц.
– За дзесяць гадоў працы ў арганізацыі ўжо прывыклі. Напачатку, як і вам, здавалася, што гэта вельмі страшна. Зараз штодзённа прыходзіцца падымацца і спускацца на другі паверх па некалькі разоў за дзень. А калі дом з пяці паверхаў, там яшчэ вышэй. Заўжды неабходна быць акуратнымі, і выконваць тэхніку бяспекі, – амаль у адзін голас распавядаюць жанчыны.
Гэта ж якую адвагу трэба мець, каб нягледзячы ні на якія страхі, забрацца на пяціпавярховы дом! А тут яшчэ і па некалькі разоў. Але, адкінуўшы ў бок свае страхі, для фотаздымка і мне прыйшлося падняцца да тынкоўшчыц. Калі ж апынулася наверсе дома, убачыла любімы Хоцімск, як на далоні. Аказваецца зверху выгляд маёй малой радзімы яшчэ лепш. Прызнаюся няпроста было перамагчы свой страх, каб убачыць усю гэту прыгажосць, але гэта было таго варта.
– Калі паглядзець з іншага боку, у вашай рабоце ёсць, нават, і нейкая рамантыка? – працягваю размову.
– Можна і так сказаць. Як і ў любой іншай, ёсць і мёд, але не абыходзіцца і без лыжкі дзёгцю.Але, як кажуць «терпение и труд все перетрут». Больш за ўсё прыемна ўсведамляць, што наша праца прыносіць карысць нашым землякам, бо дом – тое важнае месца, дзе чалавек праводзіць значную частку свайго жыцця. Таму мы імкнемся зрабіць гэта месца як мага лепш, – дапаўняючы адна другую, з усмешкай адказваюць напарніцы.
А яшчэ падчас размовы даведалася, што Таццяна Уладзіміраўна, пасля таго як адвучылася на агародніка-прадаўца-швачку ўсвядоміла, што гэта не яе. Скончыла курсы тынкоўшчыкаў у Магілёве, і з таго часу працуе ў будаўніцтве. Муж працуе зваршчыкам. У Людмілы Міхайлаўны таксама цэлая будаўнічая дынастыя – муж працуе ў гэтай жа галіне.
Напрыканцы, хачу дадаць наступнае. Будаўнікі – вельмі адказная і патрэбная праца, якая патрабуе штодзённых фізічных намаганняў, незвычайнай вытрымкі і смеласці. Але нашы будаўнікі не сумуюць, а ўсё больш жартуюць. Атмасфера ў калектыве сапраўды дружалюбная, кожны, хто сюды прыходзіць на сабе адчувае гэта. Пазітывам зарадзілася і я. А напярэдадні прафесійнага свята хочацца пажадаць будаўнікам здароўя, дабрыні, дастатку і заваявання новых вышынь.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Поздравление настоятеля Свято-Троицкого собора священника Павла со светлым праздником Пасхи Христовой

5 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Хотимского района! Сердечно поздравляем вас с Воскресением Христовым!

5 мая 2024
В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024