Темы

У Хоцімску адбылася сустрэча паэтаў Беларусі і Расіі

У Хоцімску адбылася сустрэча паэтаў Беларусі і Расіі

Няма на зямлі такога чалавека, які б не адчуваў любоў да малой радзімы, бо ў кожнага павінен быць свой прычал, дзе можна на час спыніцца і адпачыць ад штодзённых клопатаў і мітусні. Яна можа быць рознай: маленькая хатка ў вёсцы, ці вуліца ў вялікім горадзе, але ўсё гэта вельмі дорага нашаму сэрцу. Сімвалічна тэма малой радзімы стала цэнтральнай у паэтычнай сустрэчы, што прайшла на мінулым тыдні паміж двума брацкімі народамі – беларусамі і расіянамі.
Не хочацца пісаць штампамі, але сапраўды ўжо паспела стаць традыцыйным, штогод праводзіць падобныя творчыя сустрэчы з удзелам нашых сяброў-расіян. Не стаў выключэннем і гэты год. У цэнтральнай бібліятэцы сабраліся творчыя, нераўнадушныя да паэзіі людзі, каб прачытаць свае вершы, падзяліцца ўражаннямі, і проста атрымаць асалоду ад сустрэчы са знаёмымі сябрамі-пісьменнікамі.
З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Цішчанка, а паэтычны рынг адкрылі паэты з Ершыцкага раёна. Рэдактар газеты “Ніва”, член Саюза краязнаўцаў Расіі Юрый Познышаў расказаў прысутным аб сваёй малой радзіме, важных гістарычных вехах і людзях, якія праславілі іх край, а таксама аб сувязях з хоцімскай зямлёй, якія ва ўсе часы была цеснай і сяброўскай. Хоцімскай бібліятэцы былі перададзены кнігі ад расійскіх паэтаў, якія ў сваю чаргу ўручылі гасцям кнігі пра наш хоцімскі край. Сапраўдныя майстры слова: Аляксандр Мамонін, член Саюза расійскіх пісьменнікаў, Аляксандр Гусеў, які пачаў пісаць не так даўно, але ўжо паспеў выпусціць 7 кніг, і Таццяна Матушова, карэспандэнт “Нівы” прачыталі свае вершы, прысвечаныя радзіме. Бадай, самымі харэзматычнымі сталі іранічныя вершы-пародыі Алекса Яршыстага (творчы псеўданім Аляксандра Гусева, аўт.), які на працягу ўсёй сустрэчы задаваў прысутным удзельнікам пазітыўны тон. Знайшлі пародыі на сябе і нашы хоцімскія паэты. Паэтычны пас ад расійскіх сяброў перанялі і нашы паэты: Віталь Маслоўскі, Васіль Кастроў, Аляксандр Александрын, Андрэй і Марыя Зубрыцкія, Тамара Свірэпа, Зоя Гаўрыленка. У выкананні кожнага з іх прагучалі вельмі цёплыя радкі аб хоцімскім краі, на вачах прысутных можна было бачыць слязінкі, гэта сведчыла аб тым, што радкі іх кранулі за самае сэрца. Сапраўдны аншлаг атрымаўся, калі Аляксандр Александрын прачытаў сваю іранічную пародыю “Пігмаліёнава гора”, дарэчы песня ў выкананні Віталя Нікульчанкі таксама тварэнне Аляксандра Анатольевіча.
Пра знакамітага земляка Аркадзя Куляшова расказаў падчас імпрэзы, як ён назваў гэту сустрэчу, Віталь Маслоўскі, які таксама зачытаў свае вершы. Віталь Іванавіч выказаў шчырую падзяку прысутным мясцовым паэтам за дапамогу па рамонту сямейнага дома-рэліквіі.
Падчас мерапрыемства ўсе прысутныя выказалі думку аб тым, што падобныя мерапрыемствы павінны праходзіць часцей. Такая прапанова прыйшлася ўсім па душы. Людзям творчым такія сустрэчы вельмі патрэбныя і важныя, у іх шмат пазітыва, станоўчых эмоцый, і хто ведае можа, менавіта, у гэты дзень муза зноў наведала іх і хутка нам пашчасціць паслухаць новыя паэтычныя шэдэўры.

Вольга ЗАЙЦАВА

Последние новости

В мире

В Кыргызстане машина с мороженым сбила 29 детей, семеро в реанимации

2 мая 2024
Актуально

Галина Никульченко награждена сертификатом и Благодарностью ректора Могилёвского областного института развития образования за сотрудничество и активную совместную деятельность

2 мая 2024
Актуально

До +25°С ожидается в Беларуси 3 мая

2 мая 2024
Наука и технологии

Члены экипажа космического корабля “Шэньчжоу-17” вернулись на Землю

2 мая 2024
Общество

Мининформ объявляет старт аккредитации журналистов на «Славянский базар»

2 мая 2024
Происшествие

Задержана организованная группа страховых мошенников

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Актуально

Ограничение на посещение лесов действует во всех районах Могилевской области

2 мая 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024