Темы

Хоцімскія Таццяны: пра сябе, пра імя, пра свята

Хоцімскія Таццяны: пра сябе, пра імя, пра свята

Таццянін дзень – свята ўсіх Таццян і студэнтаў. Якія яны, нашы хоцімскія Таццяны, у гонар каго атрымалі імёны і ці святкуюць гэтае незвычайнае свята. Вось што яны адказалі на гэтыя пытанні карэспандэнту райгазеты «ШК».

Таццяна БУТ-ГУСАІМ, былая загадчыца дзіцячым садам № 3 г. п. Хоцімска:

– Не, не ў гонар кагосьці маё імя. Проста імя Таццяна было вельмі папулярным у тыя гады. Але лічу, што яно мне вельмі падыходзіць. Імя мае старажытнагрэчаскае паходжанне і перакладаецца як «наладжвальніца». Я сапраўды лічу, што я сама ўладкоўваю сваё жыццё так, як патрэбна. Па словах маёй маці, жанчыны з такім імем, якія ёй сустракаліся, былі моцныя духам, працалюбівыя, добрыя гаспадыні, адказныя. Я ўвесь час была актыўным чалавекам. І на рабоце, і дома любіла ладзіць святы. Таццяны пралічваюць жыццёвыя хады наперад і заўсёды прымаюць верныя рашэнні ў самых складаных сітуацыях. І ў мяне так. Канешне ж, вельмі прыемна кожны год атрымліваць віншаванні ў свята ад дзяцей і ўнукаў, родных, сябровак, бо гэта яшчэ адна прычына для ўсмешкі.

Таццяна ЦЯРЭШЧАНКА, начальнік аддзела ЗАГСа Хоцімскага райвыканкама:

– Кажуць, зіма – удалы час года для Таццян. Усе Таццяны дапытлівыя. А назвалі мяне гэтым прыгожым імем таму, што ўсім яно вельмі падабалася. У Таццянін дзень мяне заўсёды віншуюць родныя, сябры. Мяркую, што імя Таня-Таццяна мне добра падыходзіць. Кажуць, што ўсім дзяўчынкам і жанчынам, якіх завуць так, уласцівы такія якасці, як прынцыповасць, працалюбства і практычнасць.

Таццяна БОРМАТАВА, былая студэнтка Гродненскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута:

– 25 студзеня ўсе студэнты адзначаюць адно са сваіх самых любімых свят – Таццянін дзень. Што мне дала вучоба ў ВНУ, чым запомніўся час студэнцтва? Студэнцкая пара – адна з самых лепшых у маім жыцці, яе па праву можна назваць залатой. І гэта не толькі сесіі з экзаменамі, але і новыя знаёмствы, цікавыя людзі, разумныя і мудрыя выкладчыкі. Думаю, што час, праведзены ў сценах альма-матэр, адкрыў перада мной тыя дзверы, дзе атрымала не толькі веды, але і ўменне спраўляцца з цяжкасцямі.

Таццяна ДЫБКІНА, былы работнік Белпошты:

– Бацька гаварыў, што калі ўпершыню паглядзеў на мяне, адразу вырашыў: «Таццянай дочку назавём. Па-іншаму не будзе». Маці спадабалася, як спалучаецца гэта імя з маім імем па бацьку. Згодна з вамі, імя гучыць высакародна. З гэтым святам штогод мяне віншуюць дочкі, унукі. Вельмі прыемна.

Таццяна Вяткіна,спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг 2 катэгорыі аперацыйнай службы цэнтра банкаўскіх паслуг № 724:

– Імя сваё падабаецца, ніколі не ўзнікала жадання яго змяніць. Ведаеце, у характарах амаль усіх Таццян спалучаюцца мяккасць і цвёрдасць. Магу цвёрда адстойваць свой пункт гледжання, калі дасканала ведаю, што права. Кажуць, Таццяны эмацыянальныя, спагадлівыя. Гэтыя якасці такія важныя і неабходныя ў сённяшнім жыцці.

Запісала Наталля КАЦЯШОВА.
Фота з дамашняга альбома і аўтара

Последние новости

В мире

«Не поддается пониманию». Захарова о планах строительства в Австрии торгового центра на месте концлагеря

27 августа 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Лукашенко

27 августа 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко поделился неожиданными результатами направления нерадивых сельхозработников в армию

27 августа 2026
Читать новость
В мире

Умер российский актер Юрий Цурило

27 августа 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко: на протяжении многих лет белорусов и молдаван связывают узы дружбы

27 августа 2026
Читать новость
Актуально

Стала известна программа мероприятий на День белорусской письменности в Костюковичах

27 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем