У дзіцячым садзе № 3 пачалі рэалізоўваць тэматычны праект «Родная мова, цудоўная мова!»

У дзіцячым садзе № 3 нядаўна пачалі рэалізоўваць тэматычны праект «Родная мова, цудоўная мова!» па вывучэнню беларускай мовы.
З мэтай стварэння жывога моўнага асяроддзя, захавання культурнай спадчыны і развіцця цікавасці выхаванцаў да роднай мовы, у рамках рэалізацыі тэматычнага праекта педагагічныя работнікі ажыццяўляюць напрамак «Слова тыдня».
Кожны тыдзень для выхаванцаў арганізоўваюцца тэматычныя дні. У панядзелак дзеці знаёмяцца са «Словам тыдня», у чацвер іх чакае літаратурны дзень, а ў пятніцу – падвядзенне вынікаў. Мерапрыемствы адаптуюцца пад узроставыя асаблівасці выхаванцаў.
Свае эмоцыі і бачанне слова тыдня выхаванцы пераносяць у выяўленчай дзейнасці. Цэлы тыдзень дзеці не проста вывучаюць новае слова на роднай мове, але і шукаюць яго паўсюль: у гульнях, малюнках, песнях і кнігах.
Да праекта актыўна далучыліся музычныя кіраўнікі і кіраўнік фізічнага выхавання. Праз спевы, рухі і народныя традыцыі дзеці яшчэ глыбей адчуваюць прыгажосць і мілагучнасць роднага слова.
Шчырую цікавасць праект выклікаў і ў бацькоў. Дарослыя могуць пазнаеміцца са словам тыдня. Для гэтага выхавальнікі кожнай групы маляўніча і змясцоўна аформляюць бацькоўскія куткі. Бацькі актыўна удзейнічаюць у рэалізацыі тэматычнага праекта, дапамагаючы ствараюць сумесна з дзецьмі выстаўкі творчых работ і калекцыі.
І гэта толькі пачатак. Падарожжа па краіне роднай мовы працягваецца. На навучальны год распрацаваны цэлы каляндар, і кожны тыдзень дзеці будуць знаёміцца з новым словам. Разам мы напаўняем будучыню сваіх выхаванцаў самым каштоўным: любоўю да роднага слова і сваіх каранеў.
Галіна Нікульчанка, намеснік загадчыка дзіцячым садам № 3








