Темы

Вельмі шчасліва, што займаюся тым, што люблю

Вельмі шчасліва, што займаюся тым, што люблю

Сёння мой расказ аб жанчыне, якая захоплена вельмі прыгожым заняткам – вырошчваннем кветак.

Гаспадыня сустракае каля веснічак. А размову аб чароўных кветках вядзем ва ўтульнай альтанцы. Лёгкі ветрык разносіць вакол выдатны водар. Гэта духмянасць руж.

У Людмілы Кабат, жыхаркі Хоцімска,пражываючай па вуліцы Наберажнай дом 127, іх каля шасцідзесяці штук. І адрозніваюцца яны не толькі па групах – пляцістыя, глебапакроўныя, чайнагібрыдныя, парковы, але і па гатунках. Кожнае лета яны радуюць жанчыну сваімі белымі, ружавымі,  жоўтымі, цёмна-чырвонымі фарбамі.

— Калі  вы, Людміла, пачалі займацца вырошчваннем кветак?

— Пачну з таго, што я сельскі жыхар. Мая малая радзіма вёска Гаўрылоўка,—гаворыць Людміла. – А ведаеце, чым яна вядома? Дык вось тым, што з’яўляецца самай усходняй кропкай нашай Беларусі. Некалькі гадоў таму назад там устанавілі памятны камень з надпісам. На жаль вёска апусцела… Ніхто там цяпер не жыве. А ў час майго дзяцінства было шмат дамоў, у якіх пражывалі працалюбівыя людзі, моладзі было многа. Мы, жыхары вёскі, вельмі ганарыліся ды і цяпер таксама ганарымся сваім земляком  Іванам Васільевічам Холалавым. Усё сваё працоўнае жыццё ён працаваў у калгасе “Бальшавік”. На працягу некалькіх гадоў быў звеннявым па вырошчванню лёну. За высокія дасягненні ў працы ён узнагароджан ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, яму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Аднавяскоўцы садзілі агароды: вырошчвалі бульбу, гародніну. Каля кожнага дома быў палісаднік. Раслі піёны, геаргіны. Такой разнастайнасці кветак, як цяпер у гаспадынь, канешне, не было.

Людміла закончыла восем класаў Ліпаўскай школы і паступіла вучыцца ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Практыку яна праходзіла ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці. А пасля ўручэння дыплома накіраванне на работу атрымала ў Хоцімскі раён. Пяць гадоў адпрацавала загадчыцай бібліятэкі ў вёсцы Бярозкі. Сама выдавала жыхарам кнігі, убірала ў памяшканні, хадзіла ў чырвоныя куткі на малочна-таварныя фермы і дапамагала ў афармленні нагляднай агітацыі.

А потым, па сямейных абставінах (выйшла замуж) пераехала ў Хоцімск. Муж, Уладзімір, працаваў у “Сельгасхіміі”. Як  адказнаму і працавітаму чалавеку, арганізацыя купіла для яго сям’і дом. Маладажоны сталі даводзіць яго да ладу.

— Шмат часу патрацілі і сродкаў, каб ператварыць свой участак  ў цяперашні від, — усміхаецца Людміла.

І вось доказ: цяпер прахожыя заміраюць у неапісальным захапленні, ды і я, прыехаўшы пагутарыць аб кветках. Як прызналася Людміла, раней яна і ўявіць сабе не магла, што сваімі рукамі створыць усю гэту прыгажосць.

— Пераехаўшы ў райцэнтр не змянілі вы сваю прафесію?

— Не, канешне. Уладкавалася ў цэнтральную бібліятэку ў аддзел абслугоўвання, – расказвае  Людміла. – Мне падабалася мая прафесія. Разам з калегамі па рабоце праводзілі розныя мерапрыемствы для наведвальнікаў бібліятэкі. Арганізоўвалі выстаўкі на розныя тэмы.

У 2009 годзе ў бібліятэцы стаў працаваць клуб “Экаполіс”. Людміла Кабат запрашала на яго пасяджэнні кветкаводаў-аматараў, каб яны маглі пачуць правілы вырошчвання, догляду за кветкамі, а таксама, як правільна захоўваць іх насенне.

— Ведаеце, кожны любіць кветкі па-свойму, — кажа мая суразмоўца. – Але падабаюцца яны, канешне ж, усім. Пагэтаму нярэдка захапленне кветкамі можа стаць падставай для знаёмства абсалютна розных людзей. Кветкавыя “маньякі” – людзі своеасаблівыя і могуць гадзінамі гаварыць аб кветках. Мы і цяпер працягваем мець паміж сабой зносіны.

З вясны каля дома  зацвітаюць лукавічныя. Гэта крокусы, цюльпаны, нарцысы, мускарі і нават падснежнікі. Затым іх змяняюць ірысы, піёны, клематысы. Зараз наступіў час руж і лілій. Галоўная годнасць руж – яны цвітуць ўсё лета да позняй восені. Гатовы распусціцца іншы раз нават у верасні.

— Уход за ружамі просты. Трэба пасадзіць на сонечнае месца, у час паліваць і стрыгчы завялыя кветкі, падкормліваць і, нарэшце, рэгулярна прапалваць, — раіць гаспадыня.

У гэты дзень я пачула ад Людмілы і самы галоўны савет – любіць усе кветкі і яны абавязкова адкажуць узаемнасцю, даючы буйныя бутоны і пахучы водар. А яшчэ, што самымі любімыя  ў яе кветкі гладыёлусы. Яны цвітуць пазней. Ужо шмат гадоў іх вырошчвае. Быў час, калі ў яе расло да 80 гатункаў! Жанчына вельмі беражліва адносіцца да захавання зімой лукавіц. Кожны гатунак – асобна і абавязкова падпісвае назву.

Зараз Людміла Васільеўна на заслужаным адпачынку. Шмат часу займаецца кветкамі, дамашнімі справамі.

— Многія знаёмыя мне кажуць, што на пенсіі ім сумна, — гаворыць жанчына. – А мне так хораша! Вяду здаровы лад жыцця. Круглы год наведваю басейн “Каскад”. Вы заўважылі, што ад нашага дома да яго далекавата? Так вось зімой іду туды пешша, а летам еду на веласіпедзе. Люблю вячэрнія прагулкі па вуліцах нашага прыгожага  гарадка.

Разам з мужам вырасцілі сына. Яўген з жонкай Ганнай пражываюць у абласным цэнтры – Магілёве. Нявестка – зубны фельчар, а Яўген па спецыяльнасці інжынер. З задавальненнем да бабулі і дзядулі летам прыязджае пагасціць унук Саша.

За размовай час праляцеў вельмі хутка. Праважаючы да машыны, Людміла падагульняе: “ Я заўсёды хацела вакол сябе бачыць прыгажосць. А яе лёгка знайсці ў кветках. Вельмі шчасліва, што займаюся тым, што люблю. Без кветак проста не ўяўляю сваё жыццё”.

Наталля КАЦЯШОВА.

Фота аўтара

Последние новости

Тайны вселенной

В Коломне нашли клад с серебряными монетами XV века

26 августа 2026
Читать новость
Происшествие

В Костюковичах пьяный водитель лишился прав на пять лет

26 августа 2026
Читать новость
Экономика

Белорусские аграрии намолотили 8,7 млн тонн зерна

26 августа 2026
Читать новость
Спорт

Саснович выиграла на старте квалификации открытого чемпионата США по теннису

26 августа 2026
Читать новость
Наука и технологии

Китайский робот-гуманоид установил невероятный рекорд в беге

26 августа 2026
Читать новость
Здоровье

Невролог назвала причины звона в ушах

26 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем