Темы

“У СПЕЦЫЯЛІСТАЎ НА МЕСЦАХ ПАВІННА БЫЦЬ БОЛЬШ САМАСТОЙНАСЦІ І АДКАЗНАСЦІ ДЛЯ ПРЫНЯЦЦЯ РАШЭННЯЎ АДНОСНА АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЭСУ АБСЛУГОЎВАННЯ ЖЫЛЛЁВАГА ФОНДУ КРАІНЫ” – МЕРКАВАННЕ

“У СПЕЦЫЯЛІСТАЎ НА МЕСЦАХ ПАВІННА БЫЦЬ БОЛЬШ САМАСТОЙНАСЦІ І АДКАЗНАСЦІ ДЛЯ ПРЫНЯЦЦЯ РАШЭННЯЎ АДНОСНА АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЭСУ АБСЛУГОЎВАННЯ ЖЫЛЛЁВАГА ФОНДУ КРАІНЫ” – МЕРКАВАННЕ

Усебеларускі народны сход, які мае адбыцца ў лютым, ужо месяц як стаў адной з самых абмяркоўваемых тэм у краіне. Плануемыя да разгляду на форуме пытанні хвалююць не толькі ўдзельнікаў, але і спецыялістаў самых разнастайных галін. Начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Андрэй РАМАШКА лічыць, што ў спецыялістаў на месцах павінна быць больш самастойнасці і адказнасці для прыняцця рашэнняў адносна арганізацыі працэсу абслугоўвання жыллёвага фонду краіны і забеспячэння яго метадалогіі, у прыватнасці, па пытаннях развіцця водазабеспячэння, замены існуючых зношаных цепласетак:

— Вядома, існуюць індыкатыўныя паказчыкі, ніжэй за якія апускацца нельга, і яны павінны вызначацца ўрадам краіны, аднак пытанні забеспячэння фінансавання, кантролю можна вырашаць на месцах. Асабліва гэта датычыцца капітальнага і бягучага рамонтаў. Многія інструкцыі і правілы прапісаны на ўзроўні актаў урада, аднак фактычна ўсе гэтыя пытанні маглі б рэгулявацца выключна абласнымі выканкамамі. У гэтых дакументах няма нічога звышскладанага і сур’ёзнага, што перашкаджала б самастойна арганізаваць згаданыя працэсы на ўзроўні рашэнняў выканкамаў. У нас жа пры самых нязначных пытаннях ці адхіленні ад інструкцый ідуць запыты ў вышэйшыя інстанцыі, што рабіць у тым ці іншым выпадку. Арганізацыя работы на месцах у прынцыпе ў цэлым сёння не дазваляе ўладам прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Тым не менш задача ўрада як рэспубліканскага органа вызначыць шлях, па якім трэба працаваць ў сістэме ЖКГ у цэлым, а якімі крокамі па ім ісці, павінны вырашаць ужо на месцах.

Крытычных пытанняў у эксплуатацыі жылля і яго рамонце пакуль няма. Аднак з тымі тэмпамі і ў тых аб’ёмах, якімі цяпер праводзіцца капрамонт, цяжка спрагназаваць, што будзе праз нейкі час. Запланаваныя штогадовыя аб’ёмы капрамонту ў 3 % набліжаюць нас да прадугледжаных нарматывамі тэрмінаў міжрамонтнай эксплуатацыі жылля (30-35 гадоў), але ж існуе яшчэ доля недарамонту (каля 13 млн м2). І яго трэба выконваць дадаткова звыш запланаваных 3 %, каб скарачаць адставанне, якое мы дапусцілі ў 1990-х і 2000-х гадах і цяпер толькі падыходзім да яго ліквідацыі.

Грошай больш за тыя, што сёння прадугледжаны планамі на капітальны рамонт, не будзе. У будучым трэба думаць, што рабіць з працэсам фінансавання капрамонту, бо бюджэт сёння не забяспечыць тыя аб’ёмы работ, якія неабходна выконваць у жыллі. У той жа час амаль увесь жыллёвы фонд у нас прыватны, і, каб не дапусціць яго разбурэння, у краіне ў цэлым наспела неабходнасць прадугледжваць іншыя падыходы да фінансавання капрамонту з прыцягненнем да гэтай справы большай долі насельніцтва як уласніка жылля.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – порядок на селе

20 мая 2024
Читать новость
Актуально

Вторая лига Беларуси по футболу Хотимск-Костюковичи состоялась на городском стадионе (фото)

20 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Хотимске прошла конференция, посвященная первой годовщине с момента образования Белорусской партии “Белая Русь”

20 мая 2024
Читать новость
Экономика

ИП в Беларуси с 1 июля смогут предоставлять налоговые декларации только в электронном виде

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Дожди, грозы и до +28°С. Синоптики рассказали о погоде на 19-24 мая

18 мая 2024
Читать новость
Происшествие

В Солигорском районе в техническом водоеме обнаружено тело мужчины

18 мая 2024
Читать новость
Экономика

Гречиху в Беларуси посеяли на 40,9% запланированных площадей

18 мая 2024
Читать новость
В районе

Мы в памяти храним героев имена

18 мая 2024
Читать новость
В районе

Учащиеся 4 «А» класса СШ № 1 познакомились с работой отдела ЗАГС Хотимского райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Спорт

Результаты районных соревнований

18 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

В Хотимске состоялся велопробег, приуроченный к празднованию Дня Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимщина отмечает 9 Мая

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Флешмоб “Победный май”

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимск 9 Мая в лицах (фото)

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Фотофакт: Празднование Дня Победы в Хотимске началось с “Вальса Победы” и выступления мажореток на площади Ленина

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимчане присоединились к празднованию Дня Великой Победы (фото)

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Стихи хотимских поэтов ко Дню Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В День Победы хотимчане у Братской могилы почтили память погибших в годы Великой Отечественной войны (фото)

9 мая 2024
Стрелка вверх