Темы

Цікава, з гульнямі і конкурсамі адзначылі Масленіцу ў Бяседавіцкай сярэдняй школе

Цікава, з гульнямі і конкурсамі адзначылі Масленіцу ў Бяседавіцкай сярэдняй школе

Вывучэнне і прапаганда духоўнай спадчыны народа — адзін з напрамкаў работы Беседавіцкай сярэдняй школы. У створаным этнаграфічным кутку ўстановы адукацыі сабраны прылады працы нашых дзядоў і прадзедаў, беларускае адзенне, вырабы народных майстрыц і ўмельцаў: рушнікі, абрусы, гліняны посуд. Наведванне этнаграфічнага кутка дапамагае не толькі расказваць, але  паказваць і ўспамінаць наша мінулае.

Мы з вучнямі ўспамінаем абрады і народныя святы: «Гуканне вясны», «Дзяды», «Каляды», “Масленіца”, ”Вялікдзень” і г. д. Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца, даюць не толькі звесткі па гісторыі ўзнікнення святаў, але і пра асаблівасці іх правядзення ў розных раёнах Беларусі.

1 сакавіка ў нашай школе прайшло мерапрыемства «Масленічныя забавы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі вучні школы, але і бацькі. Цікава расказалі пра кожны дзень масленічнага тыдня, пра традыцыі і абрады, пра тое, чаму менавіта блін з’яўляецца сімвалам Масленіцы. Школьнікі з запалам удзельнічалі ў гульнях і конкурсах: кармілі зяця і цешчу, пяклі бліны, спявалі прыпеўкі, плялі касу і варажылі, у каго вырасце доўгі лён. Дзяўчынкі круцілі вобад, што сімвалізаваў сонца. У апошні дзень Масленіцы, які называецца даравальная нядзеля, кожны з удзельнікаў свята змог папрасіць  прабачэння ў сваіх сяброў, бацькоў і настаўнікаў.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх чакалі салодкія бліны, пірагі і чай.

 Святлана Новікава,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры Беседавіцкай сярэдняй школы

Последние новости

Общество

За семь месяцев в Хотимском районе произошло 12 пожаров

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

ФОТОФАКТ: в Хотимске прошло торжественное мероприятие, посвященное 60-летию со дня образования отдела внутренних дел Хотимского райисполкома

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

Александр Диваков и Евгений Николаенко поздравляют сотрудников и ветеранов отдела внутренних дел с 60-летием со дня образования районного отдела

31 июля 2026
Читать новость
День белорусской письменности

Костюковичи готовятся ко Дню белорусской письменности

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

Что изменится в Беларуси с 1 августа 2026 года

31 июля 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Тест для пресс-подборщика и награды для «Савушкина продукта». Лукашенко посещает Березовский район

31 июля 2026
Читать новость