«Кожная пятніца — роднае, сваё» у дзіцячым садзе!

У нашым дзіцячым садзе стартавала патрыятычная акцыя «Кожная пятніца — роднае, сваё», накіраваная на фарміраванне ў дзяцей любові да роднай зямлі, павагі да традыцый і культуры беларускага народа. Кожны тыдзень пятніца становіцца асаблівым днём, прысвечаным усяму беларускаму — мове, песні, гульні, народным рамёствам і сімволіцы.
Выхаванцы з радасцю апранаюць элементы нацыянальнага адзення, слухаюць і выконваюць беларускія песні, знаёмяцца з народнымі казкамі, прымаўкамі і загадкамі. Педагогі арганізуюць тэматычныя заняткі, музычныя хвілінкі, выставы дзіцячых работ, прысвечаныя роднай прыродзе і культурнай спадчыне. Асаблівую цікавасць выклікаюць беларускія народныя гульні, у якіх дзеці з задавальненнем удзельнічаюць.
Алена Папелыш, музычны кiраўнік



