Темы

Кветкі дораць не толькі прыгажосць

Кветкі дораць не толькі прыгажосць

Калі Ганна Гужова купіла дом № 15 па вуліцы Камсамольскай, замест агарода і кветніка ў палісадніку, былі старыя яблыні ды глухія зараснікі крапівы. Нямала прыйшлося прыкласці сіл і патраціць часу, каб атрымаўся ўтульны вугалок.

– Спачатку даводзіла да ладу дом. Зрабіла ўнутры перапланіроўку, усё перафарбавала, пераклеіла прыгожыя шпалеры, – расказвае гаспадыня. – Атрымаліся, хаця і невялікія, але асобныя пакоі. Мне падабаецца.

Сам дом пакрыты сайдынгам, заменены вокны. Палісаднік таксама агароджаны. Ганна сочыць за парадкам і каля дома. Летам і цяпер радуюць вока кветкі.

– Гэта ўжо апошнія кветкі восені, – усміхаецца жанчына. – Летам больш было.

Не пазнаць, як змяніўся ў апошні час дом № 21/2 на гэтай жа вуліцы. Гаспадыняй тут Аксана Курдычка. Дзякуючы яе стараннасці, усюды парадак. Сочыць яна і за тым, каб прыгожым выглядаў палісаднік. Летам тут, канешне ж, кветак было больш. Зараз сярэдзіна кастрычніка, а таму многія кветкі ўжо адцвілі. Але сонейка яшчэ сагравае кусты руж, ад якіх ідзе прыемны пах.

Заканчваючы невялікі газетны матэрыял, хачу сказаць, што той, хто любіць кветкі, праяўляе клопат аб іх, ведае, што ў раслін таксама ёсць душа. Яны вельмі чуллівыя і ўмеюць аддана любіць чалавека, які не шкадуе ні сіл, ні часу, каб даглядаць за кветкамі. А яны дораць нам не толькі прыгажосць. Кветкі – часцінка ўсёй жывой зялёнай прыроды, дзякуючы якой мы маем магчымасць дыхаць чыстым паветрам. Бо расліннасць, якая ўпрыгожвае нашу Зямлю, часта называюць лёгкімі планеты.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

Общество

За семь месяцев в Хотимском районе произошло 12 пожаров

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

ФОТОФАКТ: в Хотимске прошло торжественное мероприятие, посвященное 60-летию со дня образования отдела внутренних дел Хотимского райисполкома

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

Александр Диваков и Евгений Николаенко поздравляют сотрудников и ветеранов отдела внутренних дел с 60-летием со дня образования районного отдела

31 июля 2026
Читать новость
День белорусской письменности

Костюковичи готовятся ко Дню белорусской письменности

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

Что изменится в Беларуси с 1 августа 2026 года

31 июля 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Тест для пресс-подборщика и награды для «Савушкина продукта». Лукашенко посещает Березовский район

31 июля 2026
Читать новость