Темы

СЭРЦАМ РОДНАГА СЛОВА КРАНІСЯ…

СЭРЦАМ РОДНАГА СЛОВА КРАНІСЯ…

Штогод у школах нашай краіны праводзіцца тыдзень роднай мовы. Безумоўна, мэта настаўнікаў – зрабіць яго цікавым, нетыповым, а значыць, запамінальным.

У розныя гады ў нашай школе выкарыстоўваліся разнастайныя падыходы да правядзення тыдня. Гэта былі яркія, запамінальныя вечарыны з нагоды  юбілеяў пісьменнікаў, тэатралізаваны кірмаш-продаж, КВЗ знаўцаў роднай мовы, кірмаш талентаў, конкурс выканаўцаў беларускай песні, конкурс чытальнікаў і шмат іншых формаў, якія дазваляюць задзейнічаць вучняў з усіх класаў.

Гэты год таксама не стаў выключэннем. Кожны дзень тыдня быў тэматычным.

Так, панядзелак пачаўся нязвыкла. Штодзённасць перапынкаў парушыла беларуская народная музыка. На фоне песні “Беларуская мова” ў выкананні групы “Дразды” быў аб’яўлены старт тыдня роднай мовы.

Пачатак тыдня атрымаўся вясёлым, бо панядзелак быў прысвечаны фальклору. Вучні розных класаў  адгадвалі загадкі, працягвалі прыказкі, гулялі ў нацыянальныя гульні і з задавальненнем прымалі заслужаныя салодкія прызы.

Аўторак сабраў аматараў мастацкай творчасці. Іх намаганнямі  была наладжана выстава малюнкаў “Беларусь у маім сэрцы”, якая ўпрыгожвала фае школы на працягу ўсяго тыдня.

А ў Міжнародны дзень роднай мовы свае таленты дэманстравалі майстры слова. Акцыя “Скажы камплімент роднай мове” аб’яднала стваральнікаў віншавальных паштовак   матчынай  мове. Традыцыйна ў гэты дзень праводзілася і акцыя “Вершы ў кішэні”, якую сёлета прысвяцілі 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова.

Не менш насычаным атрымаўся і чацвер. Ён сабраў знаўцаў роднай мовы на інтэлектуальны турнір. Таксама ў гэты  дзень свае веды вучні праверылі ў рэспубліканскай гульні-конкурсе “Буслік”.

Веданне правілаў арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы прадэманстравалі самыя зацікаўленыя вучні, якія прынялі ўдзел ва ўсеагульнай дыктоўцы “Роднае слова” ў пятніцу.

Аматараў паэзіі вітала літаратурная гасцёўня “Таленты маёй малой радзімы”. На сустрэчу з вучнямі і настаўнікамі была запрошана Сёмачкіна Ніна Іванаўна, якая  нядаўна выдала свой  першы зборнік вершаў на рускай мове. Нам жа выпала магчымасць паслухаць яе вершы на роднай мове. Вершы, якія пакуль яшчэ існуюць толькі ў рукапісным варыянце! Для многіх вучняў стала адкрыццём тое, што паэты жывуць сярод нас.

 Паэзія Ніны Іванаўны з першых хвілін захапіла сваёй чысцінёй, дасціпнасцю і жыццёвай мудрасцю. Вобразнасць, эмацыянальная насычанасць, надзённасць – гэта тое, што хвалюе, бярэ за душу, калі слухаеш вершы паэткі.

Шчырая гутарка за кубачкам чаю, нападдзельная цікаўнасць да творчасці Ніны Іванаўны, удзячнасць за атрыманыя эмоцыі – вось у такой добразычлівай атмасферы адбывалася сустрэча.

  Згодна з традыцыяй, вучням была прапанавана “зваротная сувязь”  у выглядзе паштовак. У выніку былі вызначаны найбольш цікавыя для іх формы гэтага тыдня, а таксама прапанаваны  новыя на наступны год. Безумоўна, пажаданні будуць улічаны пры складанні плана тыдня роднай мовы ў наступным годзе.

Ніна Сёмачкіна з вучнямі СШ № 2

Валянціна БОХАН, Таццяна МІРОШНІКАВА,

настаўнікі беларускай мовы СШ №2 г.п.Хоцімска

Последние новости

официально

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
официально

Указом Президента урегулирована работа фондов и благотворительная деятельность в здравоохранении

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

24 сентября в Хотимском районе пройдет Единый день безопасности

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Водителям напоминают о необходимости осторожности: дикие животные могут выходить на дороги

8 сентября 2026
Читать новость
Экономика

МАРТ о новом нормативе в торговле: белорусских товаров станет больше, но и импортные будут продавать на равных

8 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Невролог связала сонливость школьников на уроках с дефицитом железа

7 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем