Темы

Андрэй Ларчанка бездакорна выконвае сваю работу

Андрэй Ларчанка бездакорна выконвае сваю работу

Аварыйна-дыспетчарская служба Хоцімскага раёна газазабеспячэння вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз» з’яўляецца важным структурным падраздзяленнем. Працуючыя тут майстар, прыёмшчыкі заказаў, слесары і вадзіцелі днём і ноччу заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу тым, хто набраў па тэлефону нумар 104.

Прафесіяналам сваёй справы па праву можна назваць слесара гэтай службы Андрэя Ларчанка. Тут трэба сказаць, што яго праца адказная і небяспечная. Менавіта хуткасць рэагавання аварыйнай службы нярэдка дапамагае пазбегнуць ахвяр, калі дзесьці адбылася ўцечка газа.

Андрэй слесар з 11-гадовым стажам. Такі вялікі вопыт дапамагае яму бездакорна выконваць сваю работу. Але спачатку крыху біяграфічных даных. Нарадзіўся ў Хоцімску. Пасля заканчэння 9-ці класаў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Хоцімска» пайшоў вучыцца ў мясцовае вучылішча. Атрымаў спецыяльнасць трактарыст-машыніст. На гэтым малады хлопец не спыніўся, а працягнуў вучобу ў Клімавіцкім саўгас-тэхнікуме на факультэце заатэхнія. А потым закончыў завочна і Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію: факультэт зааінжынерыя. Нейкі час нават працаваў у адной з гаспадарак Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці начальнікам малочна-таварнага комплексу.

Так склалася ў жыцці, што вярнуўся на малую радзіму. Уладкаваўся ў райгаз слесарам. Год развозіў заказчыкам балонны газ. А потым перайшоў працаваць слесарам аварыйна-аднаўленчых работ.
Добра выконваць сваю работу Андрэю дапамагаюць не толькі вопыт, але і любоў да выбранай справы. Ужо працуючы ў райгазе, ён завочна на базе першай вышэйшай адукацыі атрымаў другую вышэйшую па газавай галіне.

З’яўленне паху газа ў кватэрах і жылых дамах, будынках арганізацый – гэта даволі не ўвесь спіс паведамленняў, па якім у абавязковым парадку Андрэй у складзе аварыйнай службы выязджае на выклік. Брыгада складаецца з майстра, слесара і вадзіцеля. Функцыянальныя абавязкі аварыйна-дыспетчарскай службы не абмяжоўваюцца выключна дастаўкай спецыяліста да месца выкліку. Яны вельмі часта прымаюць удзел у падключэнні газавых катлоў і воданагравальных калонак, рамонце газавага абсталявання і газавых пліт. Пастаянна з брыгадай на сувязі дыспетчар, які паведамляе аб паступіўшых заяўках.

– Ведаеце, самая галоўная і асноўная задача нашай службы – лакалізацыя і ліквідацыя аварыйных сітуацый, – гаворыць мой суразмоўца.

Як жа працуе аварыйная служба? Адказ такі : кругласутачна. Рабочая змена – 12 гадзін. Багаж ведаў і накоплены практычны вопыт дазваляе членам брыгады рашаць складаныя задачы. Пастаянным спадарожнікам у рабоце Андрэя з’яўляюцца афармленне спецыяльных дакументаў і сканцэнтраванасць. Бо працаваць з газам трэба асцярожна, выконваючы ўсе правілы бяспекі. Слесар павінен вельмі многа чаго ведаць і ўмець. Напрыклад, Правілы тэхнічнай эксплуатацыі і рамонта бытавой газавай апаратуры, кватэрных ацяпляльных катлоў з аўтаматыкай, групавых балонных установак газа. А яшчэ пуска газа ў сетку, мантажу і падключэнню да сеткі газавага абсталявання. І гэта толькі кропля, бо ўсё немагчыма пералічыць ў невялікім газетным матэрыяле.
Сам жа слесар Ларчанка сказаў, што проста выконвае сваю работу, а яе вынік тлумачыць так: «Умовы працы добрыя, дастойная заработная плата, кіраўніцтва выдатнае. Ды і прывык. У другой прафесіі і сферы я сябе і не прадстаўляю, – гаворыць Андрэй.

Галоўным ён лічыць бяспеку. І каб не было інцыдэнтаў і аварый, разам з калегамі стараецца стварыць усе ўмовы, якія перашкаджаюць іх узнікненню.

– А яшчэ, – працягвае ён, – важна, каб людзі ведалі і выконвалі Правілы бяспечнага выкарыстання газа ў быту. Радуе, што многія прыслухоўваюцца і выконваюць іх. А гэта значыць, што мы, газавікі Хоцімшчыны, працуем не дарэмна. Праца слесара мне да спадобы.

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ў філіяле ПУ «Клімавічыгаз» РУП «Магілёўаблгаз» адбыўся ўрачысты сход, на якім Андрэю Ларчанка была ўручана Ганаровая грамата РУП «Магілёўаблгаз».

– Андрэй Васільевіч адзін з тых, хто дастойны такой узнагароды, – кажа Сяргей Пагуляеў, начальнік Хоцімскага раёна газазабеспячэння. – Ён адказны, граматны і ініцыятыўны спецыяліст, займаецца спортам. Прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца як ў раёне, так і абараняе гонар нашага прадпрыемства ў спаборніцтвах паміж аналагічнымі ў вобласці. Вядзе актыўнае палітычнае жыццё, з’яўляючыся членам Хоцімскай раённай арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Пабольш бы такіх працаўнікоў, як ён, бо на яго можна поўнасцю паспадзявацца.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота Іны Дзмітрачковай

Последние новости

Актуально

«Большая пионерская игра» прошла в Хотимске

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Правовые последствия совершения правонарушений и преступлений иностранными гражданами и лицами без гражданства, пребывающими на территории Республики Беларусь

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Дожди и порывистый ветер прогнозируют сегодня в Беларуси

12 декабря 2025
Читать новость
Наука и технологии

Первое аэротакси появится в Великобритании в 2029 году

11 декабря 2025
Читать новость
Общество

Раскачиваемся от мороза к оттепели: Могилевскую область ждут температурные качели в начале следующей недели

11 декабря 2025
Читать новость
В районе

В детском саду № 3 прошёл первый этап конкурса исследовательских работ детей  дошкольного возраста «Я — исследователь»

11 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем